Злата Огневіч
| Злата Огневіч | |
|---|---|
| укр.: Злата Леонідівна Огнєвіч руск.: Злата Леонидовна Огневич | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Инна Леонидовна Бордюг |
| Поўнае імя | Інна Леанідаўна Бардзюг |
| Дата нараджэння | 12 студзеня 1986 (40 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | |
| Гады актыўнасці | з 2010 |
| Пеўчы голас | сапрана |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | Поп-музыка |
| Лэйблы | Best Music[d][3] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| zlatao.com | |
Злата Огневіч (сапр. імя Інна Леанідаўна Бардзюг; нар. 12 студзеня 1986, Мурманск) — украінская спявачка. Прадстаўніца Украіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іна Леанідаўна Бардзюг нарадзілася ў Мурманску ў сям’і ваеннага хірурга і педагога. Пачала займацца музыкай у Судаку (Крым), куды пераехала з сям’ёй у 5 гадоў. Станаўленне Златы ўжо ў якасці прафесійнай спявачкі адбылося ў Кіеве, дзе дзяўчына стала выпускніцай Кіеўскага інстытута музыкі імя Гліэра па спецыялізацыі «Джазавы вакал».
Злата Огневіч з’яўляецца салісткай Дзяржаўнага ансамбля песні і танца Узброеных сіл Украіны, таксама спявала ў лаціна-бэнд.
У 2010 годзе Злата Огневіч стала фіналісткай нацыянальнага адбору конкурсу «Еўрабачанне-2010» ад Украіны з песняй «Tiny Island», але не атрымала перамогу. У 2011 годзе прыняла ўдзел у адборы на «Еўрабачанне-2011» з песняй «Зозуля», але таксама не атрымала перамогу.
Выступала ў якасці спецыяльнага госця на міжнародным конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску.
У 2011 годзе на конкурсе Crimea Music Fest заняла першае месца і ў дадатак атрымала прыз прэсы.
У снежні 2012 года Злата перемагла ў нацыянальным адборы з песняй «Gravity» і ў маі 2013 года прадставіла Украіну на 58-м конкурсе песні «Еўрабачанне» ў Мальмё[4], дзе яна заняла трэцяе месца. Пасля конкурсу Злата атрымала Ганаровую грамату Кабінета Міністраў Украіны і гадзіннік ад прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава за выключны ўклад у развіццё ўкраінскага мастацтва.[5]
30 лістапада 2013 года разам з Цімурам Мірашнічэнкам была вядучай 11-га Дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне», які праходзіў у Кіеве.
У студзені 2014 года Злата з Данецкім хорам заняла 2-е месца ў тэлешоу «Бітвы хораў».[6] У тым жа годзе яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спявачка года» 11-га нацыянальнага рэйтынгу «Фаварыты Поспеху».[7]
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Злата Огневіч была чацвёртай у спісе Радыкальнай партыі Алега Ляшко на парламенцкіх выбарах ва Украіне 2014 года і была абрана дэпутатам. Яна і яе сям’я адмовіліся браць расійскія пашпарты пасля анексіі Крыма Расійскай Федэрацыяй, і ў знак пратэсту яна скасавала кантракты з уладамі паўвострава. Збірае грошы дабрачыннымі канцэртамі для ўкраінскай арміі.
10 лістапада 2015 года яна адмовілася ад дэпутацкага мандата.[8]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://tsn.ua/glamur/zlata-ognyevich-ziznalasya-scho-naspravdi-narodilasya-ne-v-rosiyi-ya-pro-ce-diznalasya-zgodom-2110045.html
- ↑ https://showbiz.24tv.ua/top_8_malovidomih_faktiv_pro_zlatu_ognevich_yaki_mozhut_zdivuvati_n1095042
- ↑ Злата Огневич — Best Music
- ↑ Злата Огнєвіч представлятиме Україну на Євробаченні-2013
- ↑ Прем'єр-міністр зустрівся зі Златою Огнєвич (укр.). old.kmu.gov.ua (24 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 20.02.2019. Праверана 20.02.2019.
- ↑ Руслана розридалася на сцені "Битви хорів", почувши про перемогу своєї команди (укр.). 1plus1.ua (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 20.02.2019. Праверана 20.02.2019.
- ↑ Переможці конкурсу торгових марок «Фаворити Успіху» оголошені на 11-ій церемонії нагородження Архівавана 20 чэрвеня 2014. (укр.)
- ↑ Radical Party MP Zlata Ohnevych renounces lawmaking powers (англ.). Interfax-Ukraine (10 лістапада 2015). Праверана 22 лістапада 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мурманску
- Нарадзіліся ў Крывым Рогу
- Выпускнікі Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Украіны
- Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
- Сапрана
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Заслужаныя артысты Украіны
- Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Украіны
- Музыканты паводле алфавіта
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2013
- Артыстычныя псеўданімы
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання