Алена Міхайлаўна Ланская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Ланская
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Алена Міхайлаўна Ланская
Дата нараджэння 7 верасня 1985(1985-09-07) (38 гадоў)
Месца нараджэння Магілёў, Беларусь
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты вакал[d]
Жанры Поп-музыка
Лэйбл West Records
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Алена Ланская ў сетцы (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Ланская, сапраўднае імя Алена Міхайлаўна Ляпохіна[1][2] (нар. 7 верасня 1985, Магілёў, Беларусь) — беларуская спявачка.

Удзельніца конкурсу эстраднай песні Еўрабачанне 2013 з песняй «Solayoh». Лаўрэат музычных конкурсаў «Сарандзеў-2008» (Балгарыя); «Кубак Еўропы-2009» (Расія); пераможца Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Atlantic Breeze-2010»; лаўрэат конкурсу маладых музыкантаў «Маладыя таленты Беларусі» (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё); лаўрэат I ступені конкурсу маладых выканаўцаў маладзёжнай песні V Міжнароднага фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (Расія). У ліпені 2011 года на конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2011», які праходзіць у рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», заваявала «Гран-пры».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве любімай забавай былі канцэрты на даху гаража на дачы бацькоў — Міхаіла Аляксандравіча і Валянціны Іванаўны. У першым класе давала сольныя канцэрты, спявала ў школьным хоры. У старэйшых — выступала з многімі калектывамі, на дзіцячых дыскатэках. У 15 гадоў ездзіла выступаць на рэспубліканскае свята ўраджаю «Дажынкі» (Шклоў).

Скончыла Магілёўскі эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж па спецыяльнасці «Банкаўская справа» і Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». У час вучобы працягвала выступаць, прымала ўдзел у розных гарадскіх і нацыянальных конкурсах. Пасля аднаго з канцэртаў ёй параілі звярнуцца ў прадзюсарскі цэнтр «Спамаш». Там яна працавала з аўтарамі над рэпертуарам, займалася з педагогам па вакале, харэографам.

У 2005 годзе яна прыняла ўдзел у праекце тэлеканала АНТ «Песня года Беларусі-2005», які праходзіў у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»[3]. Атрымала перамогу ў тэлепраекце канала АНТ «Срэбны грамафон» (па выніках галасавання гледачоў песня Алены Ланской «Цішэй-цішэй» была прызнана лепшай на працягу некалькіх тыдняў).

Першы яе кліп створаны ў 2008 г. на песню «Падарыў мне світанак» на тэлеканале «ЛАД».

У траўні 2008 г. артыстка атрымала дыплом I ступені Еўрапейскага музычнага конкурсу «Сарандзеў» (г. Добрыч, Балгарыя), дзе выканала песні «Імёны» (муз. і сл. Е. Алейніка) і «Don't Lie» (В. Кандрусевіч, Я. Чарнушэвіч). Праз год, у траўні 2009-га, Алёна Ланская заваявала першае месца Міжнароднага конкурсу «Кубак Еўропы-2009» (Расія). А ў сакавіку 2010 года спявачка стала ўладальнікам радыёпрэміі «Залатое вуха» за кампазіцыю «Supersensual love» (гурт «White Russia»).

У чэрвені 2009 г. на тэлеканалах Беларусі з'явіўся яе другі кліп на песню «Everybody Get Up» (Е. Алейнік, В. Рудэнка). Песня «Everybody Get Up» 10 тыдняў трымалася ў хіт-парадзе радыё «Юністар».

7 лістапада 2009 Алена Ланская прайшла ў фінал Міжнароднага конкурсу выканаўцаў «Atlantic Breeze-2010» на адборы, які праходзіў у Мінску. У траўні 2010 года, прадстаўляючы Рэспубліку Беларусь на гэтым творчым спаборніцтве, якое праходзіла ў Нью-Ёрку (ЗША), выйграла яго.

8 сакавіка 2010 выйшаў яе першы сольны альбом — «Лабірынты лёсу» («West Records»), у які ўвайшлі песні на рускай, беларускай і англійскай мовах.

У красавіку 2010 года спявачка стала лаўрэатам конкурсу маладых музыкантаў «Маладыя таленты Беларусі» у намінацыі «Эстрадны вакал», які праводзіў Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з лістапада 2009 па красавік 2010 год

У маі 2010 года на беларускіх тэлеканалах з'явіўся трэці відэакліп спявачкі на песню «Life is Ok!» (Е. Алейнік, В. Рудэнка).

У верасні 2010 года Алёна Ланская стала лаўрэатам I ступені конкурсу маладых выканаўцаў маладзёжнай песні на V Міжнародным фестывалі «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (Растоў-на-Доне, Расія).

Удзел на «Еўрабачанне 2013»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2012 года спявачка прыняла ўдзел у адборачным туры да конкурсу песні «Еўрабачанне 2013» (які адбыўся 14-18 мая 2013 года ў шведскім горадзе Мальмё).

7 снежня 2012 года, па выніках нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага песеннага конкурсу (які адбыўся ў Белтэлерадыёкампаніі), стала вядома, што Алёна Ланская прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2013» у Швецыі.

У сакавіку 2013 было абвешчана, што на Еўрабачанні Алёна Ланская выступіць у першым паўфінале 14 мая з песняй «Solayoh», напісанай еўрапейскімі аўтарамі Маркам Пелінкам і Марцінам Кінгам, і запісанай у лонданскай студыі Abbey Road.

У паўфінале Алёна Ланская выступіла пад нумарам адзінаццаць і прайшла ў фінал, які адбыўся 18 мая. Алёна стала трэцяй выканаўцай Беларусі, якая прайшла ў фінал конкурсу «Еўрабачанне».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020)[4]. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

У 2020 годзе ў час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і звязаных з імі пратэстаў Алёна Ланская актыўна падтрымлівала Аляксандра Лукашэнку, абвінаваціла экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святлану Ціханоўскую ва ўстройванні майдану, а мірныя акцыі праціўнікаў рэжыму ахарактэрызавала наступнымі словамі: «Проста беларусам надакучыла быць беднымі, і яны захацелі стаць жабракамі»[5]. Ланская выступала ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі, напрыклад, удзельнічала ў праўладных аўтапрабегах[6][7].

5 студзеня 2021 года была заблакаваная старонка Алёны Ланской у Instagram, дзе яна дзялілася, акрамя ўсяго іншага, сваімі думкамі наконт сітуацыі ў краіне. У спявачкі было 22 тысячы падпісчыкаў. Блакаванне яна пракаментавала: «Можна заблакаваць мяне хоць у „У Кантакце“, хоць у Instagram, хоць у Facebook: для мяне сацсеткі не мелі ніколі такой важнай ролі, як для іншых людзей». Пры гэтым спявачка таксама заявіла, што, калі старонку не разблакіруюць за суткі, яна падасць заяву ў міліцыю «для расследавання гэтай справы»[7].

У снежні 2021 года беларуская група хакераў «Кіберпартызаны» апублікавалі тэлефонную размову, у якой спявачка даносіла ў КДБ, што ў яе раёне паміж дамоў вешаюць бел-чырвона-белы сцяг[8][9].

Зноскі

  1. Дзе цяпер беларусы — пераможцы «Славянскага базара»?(недаступная спасылка)
  2. Нахлынула волна(недаступная спасылка)
  3. Наважылава, Вольга (2011). "Як «саламяная дзяўчынка» стала «белай ластаўкай»" (PDF). Бярозка (6 (1000)): 57–61. ISSN 0320-7579. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-14. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  4. Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 23 снежня 2020.
  5. Отто Э.. Шоу-бизнес разделился: Крыжановский назвал Ермошину «врагом Беларуси», а Ланская всецело поддерживает власть. Комсомольская правда (17 жніўня 2020). Праверана 8 лістапада 2020.
  6. Зайцева А.. С Ланской и жалобами на «агрессию другой стороны». Как автопробег «За Беларусь» приехал на родину Лукашенко(недаступная спасылка). TUT.BY (17 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 6 студзеня 2021.
  7. а б Instagram удалил профиль певицы Алены Ланской(недаступная спасылка). TUT.BY (5 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 6 студзеня 2021.
  8. Лукашенковская певица Ланская оказалась доносчицей. Хартыя'97 (19 снежня 2021). Праверана 20 снежня 2021.
  9.  Стучит в КГБ! В позорный список КИБЕРОВ угодила лукашенковская певица Алена Ланская . Альтэрнатыва, 19 снежня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]