Раберта Стэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раберта Стэла
італ.: Roberto Stella
Дата нараджэння 22 ліпеня 1952(1952-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 2020(2020-03-11)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, урач агульнай практыкі
Альма-матар

Раберта Стэла (італ.: Roberto Stella; 22 ліпеня 1952 — 11 сакавіка 2020, Кома, Італія) — італьянскі лекар, прэзідэнт Медыцынскай асацыяцыі правінцыі Варэсе(руск.) бел. (Ламбардыя).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 годзе скончыў медыцынскі факультэт Міланскага ўніверсітэта. Спецыялізаваўся на агульнай гематалогіі ў Павіі, займаў пасаду каардынатара Нацыянальнай камісіі па бесперапыннай медыцынскай адукацыі і Нацыянальнага міждысцыплінарнага медыцынскага таварыства першай дапамогі.

Апошнія гады жыцця працаваў урачом агульнай практыкі(руск.) бел. ў Буста-Арсіцыа(руск.) бел. і ўзначальваў Медыцынскую асацыяцыю правінцыі Варэсе(руск.) бел.. У лістападзе 2017 года быў зноў пераабраны на гэтую пасаду (чацверты раз запар). Стэла стаў адным з першых італьянскіх лекараў, якія працавалі з пацыентамі, заражанымі каранавірусам Covid-19.

У пачатку сакавіка 2020 года Раберта Стэла быў шпіталізаваны ў бальніцу Святой Ганны ў Кома з дыхальнай недастатковасцю, пасля чаго ў яго пацвердзілі наяўнасць каранавіруса. 6 сакавіка стан лекара стабілізаваўся, аднак на працягу выходных зноў рэзка пагоршылася. Раніцай 11 сакавіка Стэла памёр ад ускладненняў, выкліканых паражэннем COVID-19[2].

У Раберта Стэлы засталіся жонка і двое дзяцей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.