Міланскі ўніверсітэт
| Міланскі ўніверсітэт (Universitas Studiorum Mediolanensis) | |
|---|---|
| Università degli Studi di Milano | |
| | |
| Арыгінальная назва | Università degli Studi di Milano |
| Заснаваны | 1923 |
| Тып | Дзяржаўны |
| Рэктар | Gianluca Vago |
| Студэнты | 65 234 (2011) |
| Выкладчыкаў | 2206 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Мілан, Італія |
| Сайт | unimi.it |
Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт (Università degli Studi di Milano ці Statale di Milano) з’яўляецца найбуйнейшым дзяржаўным універсітэтам у Мілане і Ламбардыі, галоўны корпус якога знаходзіцца ў былым Ca' Granda, пабудаваным міланскім герцагам Франчэска Сфорца. Гэта адзіны італьянскі ўніверсітэт, які ўваходзіць у LERU (Ліга еўрапейскіх даследчых універсітэтаў).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Міланскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны 30 верасня 1923 года ў выніку аб’яднання мастацка-філасофскага факультэта Міланскай Акадэміі (Accademia, заснавана ў 1861 г.) і Клінічнага Інстытута ўдасканалення (Istituti Clinici di Perfezionamento, заснаваны Луіджы Манджагалі ў 1906 годзе).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт мае 9 факультэтаў і 78 кафедраў, прапануюцца 134 навучальныя курсы. Карпусы займаюць больш за 200 будынкаў, маецца 113 бібліятэк, розныя навукова-даследчыя цэнтры, аркестр.
Лагатып
[правіць | правіць зыходнік]Лагатып складаецца з двух элементаў: выявы Мінервы і надпісу «Università degli Studi di Milano» (шрыфт Палаціна).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міланскі ўніверсітэт- Міланскі ўніверсітэт (англ.)
- Афіцыйны сайт (італ.)
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/università-degli-studi-di-milano?rid=368819294443-84