Servus Servorum Dei
Servus Servorum Dei (лац.: Servus Servorum Dei, «Слуга Слуг Божых») — адзін з тытулаў Папы Рымскага, які выкарыстоўваецца, для таго каб звярнуцца да Папы Рымскага ў пачатку папскіх бул.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Папа Рымскі Святы Рыгор I быў першым Папам Рымскім, які выкарыстоўваў гэты тытул, каб звярнуцца да службы Папы Рымскага. Некаторыя з яго пераемнікаў выкарыстоўвалі гэту фразу на працягу некалькіх стагоддзяў, але да IX стагоддзя яна не выкарыстоўвалася рэгулярна. Іншыя свецкія кіраўнікі час ад часу таксама выкарыстоўвалі гэты тытул, але пасля XII стагоддзя, гэты тытул стаў выкарыстоўвацца выключна Папам Рымскім.
У гадах пасля Другога Ватыканскага Сабора, Папы Рымскія выкарыстоўвалі канцэпцыю Servus Servorum Dei, каб дапамагчы ў стварэнні іх службе прасцейшай і меней каралеўскай формы. Папа Рымскі Павел VI спыніў выкарыстоўваць Папскую Тыяру, і ніводны з яго пераемнікаў не насіў тыяру. Ян Павел I, Ян Павел II,Бенедыкт XVI і Францыск абыйшліся без цырымоніі Папскай Каранацыі, замест гэтага абралі прасцейшую цырымонію Папскай Інтранізацыі. Замест атрымання Папскай Тыяры, гэтыя чатыры чалавека атрымалі палій у падчас цырымоніі. Таксама, у прамовых сталі абыходзіцца без каралеўскага МЫ, а замест гэтага пераемнікі Паўла VI сталі выкарыстоўваць адзінае Я.