Радзім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Радзі́м — паводле «Аповесці мінулых гадоў», легендарны родапачынальнік (князь), першапродак славянскага племя (племяннога саюза) радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль яны прыйшлі са сваімі родамі і аселі: першы пасяліўся на рацэ Сож, другі — на рацэ Ака. Ад іх пайшлі радзімічы і вяцічы. На думку некаторых даследчыкаў, імя Радзім — скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер. Даследчык А. Папоў лічыў, што назва «радзімічы» належаў першапачаткова дынастычнаму роду, а потым пашырыўся на племянныя групы і землі, якія яны займалі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]