Вяцічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вяцічы — усходнеславянскае племя, якое жыло на ўсходзе ад крывічоў, радзімічаў і севяран у басейне р. Акі. Паводле летапісных крыніц, вяцічы прыйшлі з ляшскіх (прапольскіх) зямель і правадыры радзімічаў і вяцічаў (Радзім і Вятка.0 былі братамі, якія са сваімі родамі аселі — Радзім на Сажв, Вятка на Ацэ. Выяўленыя гарадзішчы і паселішчы вяцічаў належаць да VIIIX стст., з патрыярхальна-радавым ладам жыцця. З XI ст. развіваліся феадальныя адносіны. У XII ст. землі вяцічаў падзелены паміж суздальскімі і чарнігаўскімі князямі, у XIV ст. ўвайшлі ў склад Вялікага княства Маскоўскага. Курганы вяцічаў VIIIX стст. з трупаспаленнем у XIXII стст. выцясняюцца пахаваннямі з трупапалажэннем галавой на захад. Археолагі звяртаюць увагу на падабенства радзіміцкага і вяціцкага жаночага ўпрыгожання (племянная адзнака) — сяміпрамянёвага і сямілопасцевага скроневых кольцаў. У жаночых пахаваннях шмат упрыгажэнняў, з якіх найчасцей сустракаюцца крыштальныя і жоўтыя шкляныя шарападобныя пацеркі, пярсцёнкі ў краты, пласціністыя бранзалеты з загнутымі канцамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Арциховский, А. В. Курганы вятичей / На доб. тит. л.: Рос. асс-ция науч.-иссл. ин-тов обществ. наук, Ин-т археологии и искусствознания. - М.: РАНИОН, тип. «Северный печатник» в Вологде, 1930. - 221, [2] с.
  • Вяцічы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 208. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Равдина, Т. В. Семлопастные височные кольца / Т. В. Равдина // Проблемы советской археологии: [Сб. статей] / АН СССР, Ин-т археологии; [Редкол.: В. В. Кропоткин и др.]. — М.: Наука, 1978. - 239 с. — С.
  • Седов, В. В. Восточные славяне в VI―XIII вв. / В. В. Седов; Отв. ред. Б. А. Рыбаков. - М.: Наука, 1982. — 327 с. — (Археология СССР).