Радца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ра́дца, райца, ратман — член адміністрацыйнага органа гарадскога самакіравання (рады, магістрата) на Беларусі ў XIVXVIII стст., выбраны або прызначаны ад багатых гараджан. У раду уваходзілі 6—24 радцаў. Напрыклад, у Полацку напачатку было 20 радцаў, з 15111524 гадоў, у Менску — 12, у Новагародку — 6. Са свайго складу радцы выбіралі бурмістраў, былі іх дарадчыкамі. Выбіраліся на год, у прыватнаўласніцкіх гарадах пажыццёва. У сваёй дзейнасці радцы кіраваліся нормамі магдэбургскага права, а таксама мясцовага права, якія уваходзілі ў Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588; яны вызваляліся ад гарадскіх падаткаў. Пасля прыняцця закона ад 17 красавіка 1791 «Гарады нашы каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» у гарадскія магістраты маглі выбірацца не толькі мяшчане, але і шляхта, якая мела нерухомую маёмасць у горадзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]