Разальба Кар’ера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Разальба Кар'ера)
Разальба Кар’ера
італ.: Rosalba Carriera
Фатаграфія
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1675(1675-10-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1757(1757-04-15)[1][2][…] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, артыстка
Жанр партрэтны жывапіс[d], партрэт[5][6], мініяцюрыст[d][7], ілюмінатар рукапісаў[d][7], аўтапартрэт[6], бытавы жанр[6], фігурка[d][6] і алегорыя[d][6]
Мастацкі кірунак ракако[5]
Уплыў на Густаў Лундберг
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разальба Кар’ера (італ. Rosalba Carriera, 7 кастрычніка 1675, К’ёджа — 15 красавіка 1757, Венецыя) — італьянская мастачка, жывапісец, малявальшчыца пастэллю і мініяцюрыстка венецыянскай школы.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дачка каруначніцы. Па здагадцы шэрагу даследчыкаў, вучылася ў сваёй маці і пачынала як дэкаратар табакерак са слановай косткі (якія прызначаліся для продажу турыстам); адсюль — яе цікавасць да партрэтнай мініяцюры.

Ва ўзросце 25 гадоў за свае працы была абрана ў гільдыю мастакоў і Акадэмію Святога Лукі ў Рыме. У 1716 годзе пазнаёмілася ў Венецыі з буйным фінансістам і знакамітым калекцыянерам П’ерам Кроза і па яго парадзе ў сакавіку 1720 года разам з сям’ёй пераехала ў Парыж, дзе яе пастэлі мелі вялізны поспех, стаўшы адным з імпульсаў для мастацтва ракако. У французскай сталіцы атрымала заказ на 36 партрэтаў членаў каралеўскай сям’і (у тым ліку напісала партрэт юнага Людовіка XV — адну з лепшых сваіх работ). У Парыжы яна вяла дзённікі і шырокую перапіску, пазнаёмілася з Вато, напісала яго партрэт. Яе вучнем у Парыжы стаў самы яркі прадстаўнік ракако ў шведскім жывапісе Густаф Лундберг. У тым жа годзе была абрана членам Французскай Каралеўскай Акадэміі жывапісу; у наступным (1721) годзе вярнулася ў Венецыю, у свой дом на Вялікім Канале. У 1730 годзе Кар’ера пакінула Венецыю, 6 месяцаў працавала ў Вене, пры двары імператара Карла VI, яе патрона. Вучаніцай Кар’еры ў Вене была дачка Карла VI, будучая імператрыца Марыя Тэрэзія.

Працы Кар’еры былі незвычайна папулярныя ў Еўропе пры манаршых дварах і ў шляхты, сакрэт гэтага поспеху зразумелы, — усе яе партрэты выкананы найдалікатнага зачаравання, яе персанажы — усмешлівыя, прыгожыя (і вельмі перабольшаны), іх унутраны свет поўны тонкага зачаравання, жаноцкасці, лёгкасці.

Да 1750-х гадоў мастачка страціла зрок: дзве аперацыі па выдаленні катаракты не дапамаглі, і мастачка да канца дзён засталася сляпой. У XIX і пачатку XX стагоддзі на хвалі фемінісцкага руху былі створаны некалькі яе біяграфій.

З яе сястрой Анжэлай Кар’еры быў жанаты мастак Джавані Антоніа Пелегрыні.

Зноскі