Перайсці да зместу

Дэматычнае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэматычнае пісьмо
Тып пісьма лога-кансанантнае (фонаідэаграфічнае)
Мовы егіпецкая дэматычная
Гісторыя
Месца ўзнікнення Дынастычны Егіпет
Дата стварэння каля 650 да н.э.
Перыяд каля VII ст. да н.э.V ст. н.э.
Паходжанне егіпецкая іерагліфіка
   іератычнае пісьмо
Развілася ў мераіцкае пісьмо (курс.)
Уласцівасці
Напрамак пісьма справа налева[d]
ISO 15924 Egyd
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэматы́чнае пісьмо́ — позні від егіпецкага пісьма для хуткага запісу на папірусе вялікіх тэкстаў.

Дэматычнае пісьмо прыйшло на змену іератычнаму пісьму каля 6—7 ст. да н.э. і заставалася пісьмом егіпцян да З ст. н.э., калі змянілася копцкім пісьмом і значэнне іерогліфаў было забыта.

Узор дэматычнага пісьма на Разецкім камні.

У 1799 г. каля горада Разета (дэльта Ніла) знойдзены т.зв. Разецкі камень, на якім былі высечаны два іерагліфічныя надпісы і адзін на старажытнагрэчаскай мове; адзін з іерагліфічных надпісаў выкананы манументальнымі іерогліфамі, другі — дэматычным пісьмом. У 1822 г. французскі вучоны Ж. Ф. Шампальён расшыфраваў іх і прыйшоў да высновы, што дэматычнае пісьмо максімальна набліжана да фанетычнага пісьма і складаецца з 3 відаў знакаў: ідэаграфічных, фанетычных і дэтэрмінатываў.

  • Дэматычнае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 348.
  • Павленко Н.А История письма. 2 изд. Мн., 1987.