Размовы:Анатоль Апанасавіч Тозік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Анатолій» ці «Анатоль»[правіць зыходнік]

Паважаны Artsiom91, паводле гэтай крыніцы — афіцыйнага дзяржаўнага дакументу па-беларуску, гэтага чалавека завуць «Анатолій», не «Анатоль». У «Слоўніку асабовых уласных імён» на старонцы 26 існуе беларускамоўнае імя «Анатолій», значыць, гэта не моўная памылка. Tomasz Bladyniec (размовы) 00:18, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]

БЭ, т. 15. — Тозік Анатолій Афансьевіч. --JerzyKundrat (размовы) 00:28, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Адны крыніцы пішуць Анатолій/Васілій, іншыя Анатоль/Васіль, таму спасылкі на нейкія канкрэтныя дакументы не могуць быць абгрунтаваннем таго, што менавіта такі варыянт правільны. Перанёс назад таму, што ў гэтым указе ён Афанасьевіч, а не Апанасавіч, таму перанос усё адно быў зроблены не ў адпаведнасці з указам. Мяркую, што такое напісанне ў пашпарце асобы, таму ў афіцыйных дакументах так і фігуруе, але супольнасць неаднаразова выказвалася, што не варта слепа цягнуць пашпартнае напісанне (бо яно рознае ў розных людзей і залежыць ад чаго заўгодна, у тым ліку проста ад кампетэнтнасці паспартыстаў).--Artsiom91 (размовы) 10:09, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Ці ёсць крыніцы, ў якіх Тозік выступае як Анатоль Апанасавіч? Tomasz Bladyniec (размовы) 14:04, 6 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]
Вядома: [1], [2] і іншыя.--Artsiom91 (размовы) 22:58, 12 сакавіка 2021 (+03)[адказаць]