Анатоль Апанасавіч Тозік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Тозік
Анатоль Тозік
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі
28 снежня 2010 — 27 снежня 2014
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Мясніковіч
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы
13 красавіка 2006 — 28 снежня 2010
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Анатоль Харлап
Пераемнік: Віктар Бура
Эмблема КДК.jpg Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 2000 — 13 красавіка 2006
Прэм’ер-міністр: Уладзімір Ярмошын (да 1 кастрычніка 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Кабякоў
Пераемнік: Зянон Ломаць
 
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, дыпламат
Месца працы:
Нараджэнне: 13 сакавіка 1949(1949-03-13) (70 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь

Анатоль Апанасавіч Тозік (13 сакавіка 1949, вёска Казанск, Калінкавіцкі раён Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скочыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Кандыдат гістарычных навук (1974).

З 1974 да 1979 года працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і сакратаром камітэта камсамола БДУ.

У 1980 скончыў Вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску. Да 1994 года працаваў у органах бяспекі, потым да 2000 года на кіруючых пасадах у Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 22 ліпеня 2000 года быў старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1], членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і членам Прэзідыума Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

13 красавіка 2006 года быў зняты з пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы[2]. 28 снежня 2010 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь[3]. З 27 снежня 2014 у адстаўцы.

Затым узначаліў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]