Размовы:Замкавая гара (Пуцэвічы)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Можа лепш перанесці пад назву Замкавая гара, Навагрудак? Бо такіх замкавых гор шмат. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:29, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Падтрымліваю. Лепей гучыць і дакладней. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:35, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Дзе ж дакладней, калі яна не ў Навагрудку, а каля яго. Таксама лічу, што "замкавая гара" і "Гара Замкавая" маюць трохі розны сэнс. "Замкавая гара" — так можна назваць любое ўзвышша, на якім стаіць замак. Такіх сапраўды можа быць зашмат. "Гара Замкавая" ж выступае як асабістае імя, згодна з традыцыямі беларускай вікіпедыі слова "Гара", як родавае паняцце, пішацца спачатку. Таму лічу, што больш дакладнай будзе назва "Гара Замкавая, Навагрудскі раён".--Artsiom91 (размовы) 21:40, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Які замак там стаяў? Навагрудскі. Які галоўны прынцып назваў у нас? Натуральнасць. Гэта ў бюракратычных паперах пішуць "гара Замкавая 1 штука", а людзі гавораць "замкавая гара", "замкавая вуліца" і г.д. Але мне ўсё роўна, з якога боку разбіваць яйка. Ваш варыянт таксама цалкам прымальны. Хоць мне падабаецца больш "Замкавая гара, Навагрудак". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 21:50, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Спадар Дзяніс, пачытайце спачатку артыкул. Гэта гара не ў Навагрудку, і замак на ёй не стаяў. Гара, якая ў Навагрудку — іншая.--Artsiom91 (размовы) 22:04, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
От жа! :) Так, часам трэба чытаць артыкулы, аднак :) Усё, падтрымліваю Ваш варыянт, спадар Арцём. Адно што, мо лепш удакладняць так: "гара Замкавая, Пуцэвічы". Бо фармальна і тая, што ў Навагрудку, таксама ў раёне знаходзіцца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:18, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Тады і выява ў артыкуле няправільная. Бо на ёй навагрудскі касцёл. І перасылкі ёсць няправільныя з артыкулаў пра аб'екты Навагрудка. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 22:23, 8 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Панове, усё не так проста, як мне здалося спачатку. Пры праглядзе БелЭН выявілася:

  1. У Наваградку было два замкі: на дзядзінцы і Малы замак (гл. "Навагрудскія замкі" БелЭн т. 11 с. 98)
  2. На Замкавай гары (пік Наваградскага ўзвышша) таксама быў замак (Навагрудскі, прынамсі, так напісана ў "Замкавая гара" БелЭн т. 6 с. 523).

Таму трэба разбірацца: што ёсць што. Таксама, трэба ўважліва разбірацца з выявамі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 02:11, 9 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Вось яшчэ спасылка на Пуцэвічы на сайце "Глобус Беларусі". Там спасылка на рухомую карту, дзе пазначана Замкавая гара каля Пуцэвіч, а таксама фотаздымак самой гары. Фотка з артыкула зроблена ў зусім іншым месцы. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:02, 9 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Варта спраўдзіць па БелСЭ і перанесці: Гара Замкавая, Пуцэвічы. --JerzyKundrat (размовы) 13:33, 11 мая 2015 (MSK)[адказаць]