Замкавая гара (Пуцэвічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гара Замкавая, Пуцэвічы)
Jump to navigation Jump to search
Замкавая
Гара Замкавая, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі
Гара Замкавая, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі
Каардынаты: 53°36′13″ пн. ш. 25°46′52″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Навагрудскі раён
Горная сістэма Навагрудскае ўзвышша
Вышыня вяршыні 324,1 м
Замкавая (Гродзенская вобласць)
Замкавая
Замкавая

За́мкавая гара (Пуцэвіцкая[1]) — узгорак у Ладзеніцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці вышынёй 324,1 м над узроўнем мора.

Замкавая гара — найвышэйшы пункт Навагрудскага ўзвышша і наогул Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на захад ад Навагрудка побач з вёскай Пуцэвічы.

Складзена чырвона-бурымі марэннымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцця субмерыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэнняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасць 3—7°, адносныя перавышэнні да 20—25 м. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеападзоленыя, бліжэй да вяршыні эрадзіраваныя. Амаль уся пад ворывам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]