Замкавая гара (Пуцэвічы)
Выгляд
Замкавая гара | |
---|---|
Замкавая гара, Пуцэвічы, выгляд з боку вёскі | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 324,1 м |
Размяшчэнне | |
53°36′08″ пн. ш. 25°46′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Гродзенская вобласць |
Раён | Навагрудскі раён |
Хрыбет ці масіў | Навагрудскае ўзвышша |
За́мкавая гара (Пуцэвіцкая[1]) — узгорак у Ладзеніцкім сельсавеце Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці вышынёй 324,1 м над узроўнем мора.
Замкавая гара — найвышэйшы пункт Навагрудскага ўзвышша і наогул Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца за 3 км на захад ад Навагрудка побач з вёскай Пуцэвічы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Складзена чырвона-бурымі марэннымі суглінкамі, перакрытымі пылаватым супескам. Мае выгляд спадзіста-выпуклага падняцця субмерыдыяльнага кірунку, тыповага для краявых утварэнняў. Схілы спадзістыя, пераважная стромкасць 3—7°, адносныя перавышэнні да 20—25 м. Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднеападзоленыя, бліжэй да вяршыні эрадзіраваныя. Амаль уся пад ворывам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Замкавая гара ў Навагрудку, на якой захаваліся руіны Наваградскага замка (XIII—XVI ст.). Побач з гарой насыпаны Курган Бессмяротнасці Адама Міцкевіча.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Замкавая гара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 523. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Замковая гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7. C.143.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замкавая гара (Пуцэвічы)