Дзмітрый Халецкі
Дзмітрый Халецкі | |
---|---|
![]() | |
![]() герб «Халецкі»[d] | |
|
|
Нараджэнне | каля 1550[1] |
Смерць | студзень 1598 |
Род | Халецкія[d] |
Бацька | Есіф Халецкі |
Маці | Фядота з Копцяў[d] |
Жонка | Рэгіна з Дыбоўскіх[d] |
Дзеці | Мікалай Халецкі і Аляксандр Халецкі |
Дзмітрый Есіфавіч Халецкі (Дзмітрый Іосіфавіч; каля 1550 — да 20 студзеня 1598) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча. Мечнік вялікі літоўскі ў 1579—1588 гадах, падскарбі дворны ў 1588—1590 гадах, падскарбі земскі і пісар літоўскі з 1590 года. Вызначыўся добрым кіраваннем скарбам Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак сойма 1589 года. Быў каралеўскім камісарам пры падпісанні Берасцейскай уніі 1596 года.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Рэгінай з Дыбоўскіх. Дзеці:
- Мікалай Крыштаф (каля 1589—1653), ваявода новагародскі;
- Аляксандр (? — 1651);
- сын;
- сын;
- дачка (1592).
Зноскі
- ↑ Dymitr Chalecki // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вяроўкін-Шэлюта У. Халецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 711. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.