Размовы:Парк (Тэльман)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Артыкул "Тэльманскі замак"[правіць зыходнік]

Пане Vasil777, пачытайце больш уважліва артыкулы Брагін, Тэльман (Брагінскі раён), Гарадзішча (Брагінскі раён) з усімі заўвагамі і спасылкамі. Ці тое, што вы перапісалі з сайта Брагінскага райвыканкама па тэме замку ў Гарадзішчы больш пераканаўчае? Ці яно абапіраецца на якія крыніцы? Нічога гэтага няма. І пераклад "В Городище есть преданье..." не сказаць, каб удалы. Вы з чаго раптам "прачнуліся"? Не ў крыўду, але не варта ў Вікіпедыі ствараць інфармацыйныя "аўгіевыя стайні", бо няма "геракла" (альбо камунгаса), у якога ёсць вольны час, каб усё тое зачышчаць. Вы стварылі старонку, таму і звяртаюся да вашай свядомасці... Як бы больш зразумела: няма на сёння звестак для напісання асобнага артыкула пра "замак" у Гарадзішчы. І вы іх не маеце! Уся гэтая лухта грунтуецца на вершыку і рамантычнай фантазіі што да валуна. Дарэчы, на сайце райвыканкама браты А. і М. Вішнявецкія названыя яшчэ і Збаражскімі, хоць апошнім так падпісваўся іх дзед князь Міхаіл, якому ў 1509 г. (да жывата), а ў 1512 альбо 1514 г. (на вечнасць) кароль Жыгімонт Стары і падараваў Брагін з воласцю.--Дамінік (размовы) 17:48, 21 верасня 2022 (+03)[адказаць]