Парк (Тэльман)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх
Рэшткі сядзібы Ракіцкіх у парку.
Рэшткі сядзібы Ракіцкіх у парку.
Асноўная інфармацыя
Тыпславутасць[d]
Размяшчэнне
51°48′28″ пн. ш. 30°18′12″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьГомельская вобласць
РаёнБрагінскі раён
Парк (Тэльман) (Беларусь)
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх
Парк (Тэльман) (Гомельская вобласць)
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх
Map

Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх — рэшткі сядзібна-паркавага комплексу ў вёсцы Тэльман (раней Двор-Гарадзішча) Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы вёскі, на правым беразе Брагінкі.

23 снежня 2011 года комплексу нададзены рэгістрацыйны нумар ахоўнага абавязацельства — № 11-02-07/3099. Статус помніка атрымаў пад назвай «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх», бо мясцовасць агулам звязваюць з больш вядомымі ўладальнікамі — князямі Вішнявецкімі.

Парк і сядзіба[правіць | правіць зыходнік]

Парк з сядзібай закладзены ў канцы XVIII ст. Ракіцкімі, мае характэрныя барочныя рысы. Ад сядзібнага дома ў бок ракі разыходзіліся 3 алеі, перад домам быў вялікі газон з валуном. Рака Брагінка арганічна ўключана ў планіровачную структуру парка, яе берагам праходзіла адна з алей. Растуць ліпа, клён, граб, дуб, вяз, вярба.

Ад сядзібы Ракіцкіх практычна нічога не засталося — частка адной сцяны. Аднак гэтыя рэшткі ўключаны ў праграму «Замкі Беларусі» і паводле яе ў 2012 годзе праведзена кансервацыя рэшткаў сцяны і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Зроблена гэта за сродкі французскіх фондаў «Спадчына без межаў» і «Валь дэ Вуар».

Валун[правіць | правіць зыходнік]

Валун у парку

У парку знаходзіцца валун у форме сэрца, неафіцыйна называны Каменем кахання. Па легендзе, у 1603 годзе каля каменя авантурыст Ілжэдзмітрый пазнаёміўся з будучай жонкай Марынай Мнішак, тым часам валун знаходзіўся ў брагінскім замку Вішнявецкіх. Пасля разбурэння Брагінскага замка падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага валун быццам перанесены ў Гарадзішча, а пазней у Гарадзішчанскі парк.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зямля нашых продкаў : У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай // Памяць : Брагінскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік: І. Ф. Ганжураў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — С. 37-50.
  • 306. Парк // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — С. 104. — 383 с., іл.
  • Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / складальнікі: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 239.
  • Тэльман // Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. — Т. 1. — Кн. 1 : Гомельская вобласць / Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў; рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2004. — С. 112.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]