Размовы з удзельнікам:Τάρας στον Παρνασσό

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 10 038

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:41, 13 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 13:33, 27 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Не ведаю, ці варта мне браць на сябе такую адказнасць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 17:34, 27 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю. У гэтым выпадку, адзіная адказнасць -- не рабіць наўмыснай шкоды. Пазначыць нешта не тое дагледжаным Вы не зможаце. Максім Л. (размовы) 11:30, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
У такім выпадку – не супраць. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 11:35, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Сцяжок выдаў. Максім Л. (размовы) 11:40, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ[правіць зыходнік]

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:28, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Наконт шаблона[правіць зыходнік]

Дабрыдзень! Даруйце, калі ласка за дурное пытанне… Не падкажаце, як у шаблоне што да перайменавання "перанесці" прапісваць назвы (з якое ў якую) — каб вам чы другім за мною, раптам што, падчышчаць не прыходзілася далей? Можа, нясціпла, але пэўна лепш звярнуцца як далей "касячыць"… Ryčard Humel (размовы) 15:41, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Праз вертыкальную рыску пішаце планаваную новую назву артыкула і ўсё прыгожа працуе. Напрыклад, {{Перанесці|Вялікае княства Маскоўскае}} Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 16:22, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй вам за адказ, даруйце, што патурбаваў! :) Ryčard Humel (размовы) 17:07, 2 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Шаблон «Перакласці»[правіць зыходнік]

Не першы раз заўважаю праўкі, у якіх дадаюцца катэгорыіі, вонкавыя спасылкі, але адначасова прыбіраюцца шаблоны {{Перакласці}} і здаецца іншыя тыпу {{Няма крыніц}}. У чым матывацыя?

Я пакуль вяртаю шаблоны ўручную, але ў чым сэнс? Plaga med (размовы) 21:01, 5 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Трэба разглядаць усе выпадкі асобна, там аргументацыя можа быць рознай. Агульны сэнс такі, што калі ў артыкуле ёсць шаблон {{Вонкавыя спасылкі}}, які падае спасылкі на энцыклапедыю, сайт, класіфікатар, то які сэнс адначасова трымаць шаблон аб тым, што спасылак на крыніцы няма? Спасылкі ўжо ёсць. Калі артыкул мае памер 12 000 байтаў, то прабачце, гэта нармальны артыкул, які дае магчымасць нешта даведацца аб прадмеце. Шаблон {{Перакласці}} тут выглядае недарэчна. Трэба тады ў тысяч 70 беларускамоўных артыкулаў дадаць гэты шаблон, бо ў англамоўных інтэрвіках ўсе гэтыя артыкулы больш за беларускія па змесце. Такі шаблон прыдуманы дзеля прастаўлення ў артыкулы кшталту «слоўнікавае азначэнне», дзе 2 сказы і кропка. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 21:20, 5 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Добра. Але давайце хаця б у артыкулах, дзе толькі {{Вонкавыя спасылкі}} і больш няма крыніц (асабліва ў выпадках з неправеранымі сцверджаннямі) хаця б ставіць {{Няма зносак}}? Plaga med (размовы) 11:35, 6 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
О.К. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 12:29, 6 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 28 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Гэта, канешне, вялікая адказнасць, але я не супраць. Адзначу толькі, што не буду вельмі актыўна карыстацца гэтай функцыяй. Гэта не праблема? Прынамсі першы час, пакуль не разбяруся што да чаго. Τάρας στον Παρνασσό (размовы) 10:04, 29 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]
Унізе старонкі мае з'явіцца опцыя "Ухваліць змены", гэта дазволіць адпаведным чынам пазначаць недагледжаныя старонкі пасля вычыткі. Праўце смела! --JerzyKundrat (размовы) 10:36, 29 ліпеня 2023 (+03)[адказаць]

З надзеяй, што значнасць прадмету артыкула можа быць цягам часу пацверджана, прапаную захаваць існы змест старонкі ў Вашай асабістай прасторы. --JerzyKundrat (размовы) 16:28, 24 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Лялькаводства[правіць зыходнік]

Паколькі Вікіпедыя:Лялечны тэатр катэгарычна не вітаецца, паведамце, калі ласка, пад якімі яшчэ ўліковымі запісамі Вы рэдагавалі Беларускую Вікіпедыю. --JerzyKundrat (размовы) 02:33, 25 лістапада 2023 (+03)[адказаць]

Пра створаныя ім кінафрагменты інфа пакуль змясцілася ў гэтым артыкуле. Гісторыя Вашых правак на паасобных старонках-перасылках захавана. Ператварыць преасылкі ў паўнавартасныя артыкулы можна ў перспектыве. --JerzyKundrat (размовы) 17:16, 22 сакавіка 2024 (+03)[адказаць]