Размовы з удзельнікам:Данііл Жарнасек
Выгляд
Памер старонкі: 6 501
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
--JerzyKundrat (размовы) 19:33, 4 кастрычніка 2022 (+03)
Сядзіба Мілашэўскіх
[правіць зыходнік]Вітаю. Лепей стварыць асобны артыкул Сядзіба Мілашэўскіх (Блізная). Калі ласка, афармляйце як звычайна (як у школе, ВНУ) спіс літаратуры, пастаўце сабе беларускі спелчэкер, каб асноўныя памылкі Вам дапамагаў выпраўляць. Вядома, пазбягайце капіраванне тэксту аднекуль у Вікіпедыю, гэта парушае аўтарскія правы і ў такім выглядзе не можа застацца -- давядзецца выдаляць, калі Вы самі не адрэдагуеце, або нехта адразу за Вамі. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 17:20, 16 кастрычніка 2022 (+03)
- Колькі часу ў мяне ёсць каб адрэгаваць ? Данііл Жарнасек (размовы) 21:27, 16 кастрычніка 2022 (+03)
- Колькі Вам на гэта трэба, тыдня хопіць? Яшчэ ёсць адно, пастаўленыя Вамі выявы, прынамсі, планы парка і дома аканома -- не Вашага аўтарства, іх ахоўвае аўтарскае права, таму ўжыванне іх не пажадана і абмежавана, а загрузка на Вікісховішча супярэчыць правілам. Таму, з часам гэта на Вікісховішчы выявяць і файлы гэтыя выдаляць. Вёску з вышыні птушынага палёту Вы самі здымалі? Калі не, гэта таксама парушае аўтарскія правы і ўжываць не пажадана, пагатоў, калі можа быць замена, якую аўтарскае права не ахоўвае. І датычна зместу, Вы пішаце пра сядзібу Мілашэўскіх ў 1604 годзе, а хіба Блізная тады належала Мілашэўскім? Максім Л. (размовы) 10:19, 17 кастрычніка 2022 (+03)
- Фотаздымак вёсцы з вышыні птушынага палёту - мой. А планы парка і дома ўзяты з кніг і палепшаны. Мне патрэбна было ўказваць аўтара кнігі як аўтара выяў плана? Калі так, то ці магу я змяніць аўтарства ? Данііл Жарнасек (размовы) 11:05, 18 кастрычніка 2022 (+03)
- Я больш падрабязна азнаёміўся з правіламі. У іх ёсць вось такі пункт. Па законах ЗША рэпрадукцыя (фатаграфічная або метадам плоскага сканавання) двухмернага аб'екта мастацтва (карціны, фатаграфіі, кніжнай ілюстрацыі) не стварае новы аб'ект аўтарскага права, за выключэннем тых выпадкаў, калі пры стварэнні рэпрадукцыі быў занесены нейкі творчы ўклад (напрыклад, эфекты рэтушы).
- Да каляровага плану мною было прыменена паляпшэнне ў т.л. з ужываннем эфектаў і занясенні правак у тэкст на фота. Думаю дадзенае фота (рэпрадукцыю) будзе правамерна пакінуць пад маім аўтарствам з указаннем на аўтара арыгінала, як зараз.
- Будзе вельмі добра, калі вы дасце мне 2 тыдні каб я знайшоў крыху больш інфармацыі, і меў магчымасць выправіць недакладнасці. Буду вельмі ўдзячны. Данііл Жарнасек (размовы) 13:40, 18 кастрычніка 2022 (+03)
- Тады пра фотаздымак з вышыні пытанняў няма. Так, калі Вы змянілі план -- дадалі надпісы, перанеслі элементы (напр. указальнік бакоў свету, як бачу), колеры -- можна лічыць, гэта Ваш вытворны твор і можна загружаць на Вікісховішча. Так, з удакладненнем, што створаны ён паводле плана Федарука, гэта таксама важна. Ніхто не можа выдаваць іншым удзельнікам тэрміны, але, думаю, пачакае яно і два тыдні, і болей. У кожным разе, усе версіі захоўваюцца і калі нешта будзе выдалена, яго можна аднавіць з гісторыі. Аднак, варта кожную версію пісаць такім чынам, каб артыкул выглядаў скончаным -- і тэкстам, і афармленнем, як бы Вы самі хацелі гэта бачыць у друкаванай энцыклапедыі, напрыклад -- нічога не пакідаць у стане чарнавіка. Максім Л. (размовы) 15:32, 18 кастрычніка 2022 (+03)