Размовы з удзельнікам:Mrs. Alena

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 4 892

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 16:49, 16 красавіка 2022 (+03)[адказаць]

Бачнасць шаблонаў па змоўчанні[правіць зыходнік]

У многіх шаблонах ставіце па змоўчанні згорнуты стан, чаму? Звычайна параметр не задаецца і тады шаблоны згорнутыя, калі іх 2 ці больш на старонцы, і разгорнуты, калі толькі адзін. Згорнутасць шаблона па змоўчанні звычайна ставіцца толькі калі ён завялікі і будзе дрэнна глядзецца на старонцы. Калі маеце не ўвазе нейкую іншую логіку, то раскажыце якую, магчыма яе прасцей будзе зрабіць на агульным узроўні, а не ў кожным асобным шаблоне. Artsiom91 (размовы) 10:23, 20 мая 2022 (+03)[адказаць]

Я лічу, што навігацыйныя шаблоны павінны быць згорнутымі, гэта паляпшае знешні выгляд артыкула — менш хаоса з масай спасылак, зручней воку чытаць асноўны тэкст. Нават калі стаіць толькі адзін такі шаблон, у артыкуле ёсць, напрыклад, яшчэ {{Вонкавыя спасылкі}}, які таксама часам вялікі і на яго фоне разгорнутая навігацыйная табліца непатрэбна пашырае артыкул. Адзінае, што я не ведаў, гэта тое, што калі ў шаблоне няма параметра state, то ён па змоўчанні згорнуты калі іх 2 і болей. Я думаў, што такі шаблон па змоўчанні будзе разгорнуты. Mrs. Alena (размовы) 11:21, 26 мая 2022 (+03)[адказаць]
Зрабіў, каб пры наяўнасці непустога шаблона {{Вонкавыя спасылкі}} нават адзіны навігацыйны шаблон згортваўся па змоўчанні (то бок без зададзенага параметра state). Прашу надалей выстаўляць state=collapsed толькі для тых шаблонаў, у якіх завялікі памер (як мінімум некалькі радкоў) і ў разгорнутым стане гэта будзе дрэнна выглядаць на старонцы. Для большасці ж шаблонаў значэнне state=autocollapse па змоўчанні прымальна.--Artsiom91 (размовы) 10:25, 27 мая 2022 (+03)[адказаць]

Дакументацыя навігацыйных шаблонаў[правіць зыходнік]

Дакументаваць навігацыйныя шаблоны, як правіла, няма неабходнасці, бо зразумела як іх ужываць. Калі хочацца, то можна дадаць шаблон {{collapsible option}} з пазначэннем бачнасці па змоўчанні, напрыклад як зроблена для шаблона {{Джаз}}. Artsiom91 (размовы) 21:02, 12 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

падоба ці се[правіць зыходнік]

Некалі ў Гарадзенскай дыяцэзіі менавіта так пісалі? Насавыя гукі буквамі не паказвалі? --JerzyKundrat (размовы) 22:44, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]

Паслухаю, пра што тут будзе. --Максім Л. (размовы) 23:25, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]
Сам не быў сведкам, але выкладчыкі казалі, што некаторыя студэнты раней "польскамоўныя" канспекты "буквамі" пісалі. Аднак насавыя, мабыць, паказвалі над- або падрадковымі сімваламі. --JerzyKundrat (размовы) 23:43, 18 ліпеня 2022 (+03)[адказаць]