Размовы з удзельнікам:Yaraslau Zubrytski

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 14 764

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--Хамелка/ разм. 13:15, 10 сакавіка 2014 (FET)

Подпіс ў размовах[правіць зыходнік]

Вітаю, каб паставіць подпіс у размовах з датай і часам, проста націсніце кнопачку з сінім алоўкам над панэлью рэдагавання, ці можна набраць ~~~~--Хамелка/ разм. 21:06, 11 сакавіка 2014 (FET)

Назвы артыкулаў[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Яраслаў. Калі ласка, пазбягайце ў назвах артыкулаў двукроп'я. Бо двукроп'ем звычайна аддзяляецца прастора назваў (напрыклад, Вікіпедыя:Нешта-там, Шаблон:Нешта-там). Я перанёс Ваш артыкул пад назву Масівы ў C++. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:05, 9 красавіка 2014 (FET)

Калі Вы так раеце, дык добра. Але ў мяне праблема з даданнем міжмоўных спасылак. Дадаю на англамоўную Вікіпедыю: https://en.wikipedia.org/wiki/Sequence_container_%28C%2B%2B%29 і піша, быццам такая старонка ня знойдзеная. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 20:16, 9 красавіка 2014 (FET)
Дадаў. Здаецца ўсё добра. Мо Вы выпадкова замест лацінскага "C" набралі "С" кірылічнае? --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:19, 9 красавіка 2014 (FET)
Дзякуй! Цяпер і айчынная Вікіпедыя распавядае пра парадыгмы праграмавання. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 20:21, 9 красавіка 2014 (FET)

Пане Яраслаў, калі ў Вас ёсць магчымасць, дапрацуйце, калі ласка, Ваш артыкул Масівы ў C++. На маю думку, трэба дадаць яшчэ

  • пра дынамічныя масівы (напісаць пра аператары new, delete, упамянуць стандартныя сішныя функцыі),
  • пра кантэйнеры STL (хаця б пра vector і list).

Бо тое, што ёсць цяпер, - гэта фактычна статычныя масівы мовы C. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 20:32, 9 красавіка 2014 (FET)

Разглядаю такую перспектыву. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 20:51, 9 красавіка 2014 (FET)

Пераносы назваў артыкулаў[правіць зыходнік]

Калі ласка, перш чым нешта пераносіць, абгрунтуйце неабходнасць гэтага. Акрамя таго, пры пераносах уважліва правярайце новую назву. Іначай, калі Вы будзеце масава ажыццяўляць неабгрунтаваныя (і памылковыя) пераносы, Вас прыйдзецца заблакіраваць. Лічыце гэта афіцыйным папярэджаннем. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:45, 20 верасня 2014 (FET)

Якія памылковыя пераносы? Я ж прывёў крыніцы! Вы тут выконваеце загады расейскага ўраду, ці пішыце беларускую Вікіпэдыю? Чаму да вас не даходзіць, што "ўраўненьне" — гэта расеізм; а ўласна беларускі адпаведнік — раўнаньне. Спасылкі на Байкова, Некрашэвіча і слоўнік 1993-га году вам вядомыя. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 18:57, 20 верасня 2014 (FET)
Адсутнасьць адказу пацьвярджае няслушнасьць вашых дзеяньняў. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 19:14, 20 верасня 2014 (FET)

Праўкі чужых паведамленняў[правіць зыходнік]

У нас не прынята змяняць чужыя паведамленні. Можна выпраўляць і адкатваць толькі свае, а не чужыя. Прычым нават у сваіх паведамленнях пажадана закрэсліваць старое, а не выдаляць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:55, 15 кастрычніка 2014 (FET)

А хто Вам такія надзвычайныя правы даваў? А? Пане Зубрыцкі? Там пра пасрэднікаў і адміністратараў напісана.
Такім чынам, кіруючыся Вашай жа логікай, мне трэба палову Вашых паведамленняў выдаліць. Так? Бо ў кожным з іх як мінімум нейкі наезд, а ў кожным другім непрыхаванае хамства.
І ўвогуле, Вашы паводзіны ў нашым раздзеле вельмі нагадваюць стыль вандалаў і троляў. Так што, спадар Зубрыцкі, яшчэ адзін такі выбрык, і Вы будзеце заблакіраваны. Гэта афіцыйнае папярэджанне. Апошняе. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:10, 19 кастрычніка 2014 (FET)
Дзіўныя заявы. Адаказаў на вашай старонцы размоў. --Yaraslau Zubrytski (размовы) 14:22, 26 лістапада 2014 (MSK)
Даў Вам адказ на сваёй старонцы размоў. Калі Вы сапраўды хочаце замяць канфлікт, дапамагу Вам з задавальненнем. Але адна просьба: не займайцеся самачынствам. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:10, 26 лістапада 2014 (FET)

Алесь Марціновіч[правіць зыходнік]

Вітаю, калі ласка, параўнайце гісторыю артыкула "Алесь Марціновіч" у нас і ў Тарашкевіцкай Вікіпедыі. --Максім Л. (размовы) 01:14, 20 снежня 2014 (FET)

Памылковыя пераносы[правіць зыходнік]

Растлумачце, калі ласка, як разумець гэты перанос? Арфаграфічныя правілы ніхто не адмяняў. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 15:22, 7 студзеня 2015 (FET)

Вітаю. Пераблытаць, у якой беларускай Вікіпэдыі сядзіш вельмі проста :).—Yaraslau Zubrytski (размовы) 16:38, 24 студзеня 2015 (MSK)

Воін святла[правіць зыходнік]

Вы ўпэўняны, што гэта прэмія ёсць АК? Вы падаецё яе як ўкраінска-беларускую, а хто з беларускага боку з'явіўся яе утваральнікам?--Ohlumon (размовы) 14:08, 8 лютага 2017 (+03)

Прэмія заснаваная Нацыянальным хаўрусам пісьменьнікаў Украіны і Хаўрусам беларускіх пісьменьнікаў. Прэмія ўручаецца штогод. Вось АК пасьля беглага прагляду сеціва:
  1. Міхась Скобла — лаўрэат прэміі «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага // lit-bel.org
  2. Сьогодні у Києві вручили дебютну літературну премію "Воїн світла" // ukrinform.ua
  3. В Киеве определились с лауреатами международной украинско-белорусской литературной премии «Воин света» памяти белорусского активиста Евромайдана и журналиста, члена Самообороны Майдана Михаила Жизневского // ukrinform.ru
  4. В Киеве назвали лауреатов премии памяти Жизневского. "Воинами света" стали Скобла и Хомич // newsru.ua
Yaraslau Zubrytski (размовы) 21:33, 8 лютага 2017 (+03)
  • Пакуль я бачу толькі рашэнне літаратурнага кіеўскага семінара, якое, як вы разумееце, не можа з'яўляцца значным. Дзе афіцыйная пастанова СБП аб прэміі?--Ohlumon (размовы) 09:34, 9 лютага 2017 (+03)
Нажаль, пакуль я не сябар Хаўрусу беларускіх пісьменьнікаў, каб мець доступ да іх пастановаў. Калі вы зацікавіліся гэтым пытаньнем, можаце туды зьвярнуцца; мяркую, вас азнаёмяць з гэтымі пастановамі, бо Хаўрус, відавочна, зацікаўлены ў папулярызацыі прэміі. Калі вы саромеецеся, прыйдзецца задаволіцца спасылкамі, што прыведзеныя вышэй. Там інфармацыі пра прэмію больш чым дастаткова. І гэта, відавочна, далёка не ўся інфармацыя, якая ёсьць у адкрытым доступе. —Yaraslau Zubrytski (размовы) 17:10, 9 лютага 2017 (+03)
  • Прэмія, аб'яўленная нейкім кіеўскім семінарам, не мае значнасці. А усе вашы спасылкі пайшлі ад гэтага семінара, яны толькі следства. У СБП я паспрашаў: мае знаёмыя наогул не ведаюць, адкуль яна ўзялася. На Радзе пра яе не размаўлялі. Фантом нейкі. Здаецца, гэта ўкраінская прэмія.--Ohlumon (размовы) 18:13, 9 лютага 2017 (+03)

Правапіс[правіць зыходнік]

Дзякую шчыра за Ваш унёсак!

Аднак мушу вынесці Вам папярэджанне за праўкі тарашкевіцай: для яе існуе цэлы асобны раздзел. Тут жа мы мусім пісаць сучасным нарматыўным акадэмічным правапісам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:17, 7 сакавіка 2017 (+03)

Выношу Вам папярэджанне за праўкі тарашкевіцай. Пасля папярэджання ідзе блакіроўка. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 09:23, 14 красавіка 2017 (+03)