Размовы пра Вікіпедыю:Догляд

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вікіпедыя:Патруляванне; Аўтапатрулюемы/Аўтапатруляваны; Патрульны. --Максім Л. 21:33, 10 верасня 2010 (UTC)

Прабачце, а навошта такі дзікі тэрмін "патруляванне"? Ці не будзе больш слушна і канкрэтна "прагледжанае", "дагледжанае"? --Krukouski (размовы) 11:11, 11 верасня 2010 (UTC)

Можна падумаць. Толькі як тады будзе патрульны - даглядальнік?---Хамелка / разм. 11:15, 11 верасня 2010 (UTC)
Напэўна. Варыяцый хапае...--Krukouski (размовы) 11:19, 11 верасня 2010 (UTC)
Можа, як варыянт Ухваленне, ухваленая версія, аўтаўхваляемы(я)/аўтаўхваленыя, з тымі хто ўхваляе версіі не зусім зразумела, напэўна не Ухваліцель/Ухвальнік, можа Наглядчык? Наогул, неабавязкова ўсё аднаго корню. --Максім Л. 13:34, 11 верасня 2010 (UTC)
Дарэчы, цяпер у нас праз "Новыя артыкулы" адміны бачаць [Пазначыць старонку як ухваленую]. --Максім Л. 13:01, 14 верасня 2010 (UTC)
Асабіста мне падабаецца такія варыянты: дзейнасць — догляд, удзельнік — (аўта)даглядальнік, стан артыкула — дагледжана. --LexArt 16:06, 12 верасня 2010 (UTC)
Добрая прапанова, Догляд/Догляд_версій. --Максім Л. 13:18, 14 верасня 2010 (UTC)

Відаць, трэба да пачатку вызначыць як праект называўся ў арыгінале, а не з рускай перакладаць -- можа, адразу будзе ясней ды болей толку. Або наогул па сутнасці называць, без увагі як яно называецца ў інш. Віксах. --Максім Л. 13:01, 14 верасня 2010 (UTC)

Пайшло ўсё з нямецкай вікі, "gesichtete" даслоўна "правераны". Па сутнасці "догляд" цалкам адпавядае. --Krukouski (размовы) 14:49, 15 верасня 2010 (UTC)

Думаю, што ў гэтым выпадку можна на іншыя вікі не глядзець, мне асабіста таксама вельмі паабаецца варыянт з "дзейнасць — догляд, удзельнік — (аўта)даглядальнік, стан артыкула — дагледжана", гучыць прыгожа. Здаецца супраць яго ніхто не сказаў, тады, пэўна, на ім і спынімся :)---Хамелка / разм. 13:48, 14 верасня 2010 (UTC)

Карацей кажучы, на гэтым і парашылі. Пайшла правіць тэкст :)

Усё паправіла, чытайце і папраўляйце памылкі і недарэчнасці. ---Хамелка / разм. 18:36, 15 верасня 2010 (UTC)

Неяк зусім мне не падабаецца тэрмін "правяраемасць" — русізм відавочны. Мо, які-небудзь сінонім адшукаць (можна і "правяральнасць", але, спадзяюся, можна і лепшы варыянт знайсці). --LexArt 20:16, 15 верасня 2010 (UTC)

Слова дАгляд няма, вышэй пан Аляксей прапаноўваў слушны дОгляд. --Максім Л. 21:03, 15 верасня 2010 (UTC)

Калега, а дзе на транслэйтвіксе пераклады паведамленняў для Догляду? Мо чым дапамагу вечарамі :) --Максім Л. 11:56, 16 верасня 2010 (UTC)

З.Ы. Абвестку ўчора даў, праўда, сам не з усіх сваіх кампутараў яе бачу. Вы бачыце яе, бо штосьці ніхто не выказваецца, мусіць ніхто не супраць? --Максім Л. 11:59, 16 верасня 2010 (UTC)

Я абвестку бачу. Вось трэба перакладаць :)---Хамелка / разм. 12:16, 16 верасня 2010 (UTC)


Ужытае слова 1) не знаходзіцца ў слоўніку 2) дзеяслоў у яго аснове мае іншы сэнс. "Даглядаць" гэта "няньчыць". Сэнс тутэйшай з'явы -- у адзначэнні пэўнай версіі як "добрай" -- г.зн. ухвалення або ратыфікацыі. Тыя, хто займаецца такім разглядам у звычайным свеце -- рэдактары. Ці трэба прыдумваць яшчэ адно слова для даўно вядомай дзейнасці?

Т.ч., прапановы:

1. Назваць версіі "ухваленымі" -- як гэта ўжо зроблена ў перакладзе інтэрфейсу. 2. Назваць удзельнікаў, надзеленых правам ухваляць версіі "рэдактарамі" або неяк іначай. Yury Tarasievich 13:59, 11 лістапада 2010 (UTC)

Пераклад сістэмных паведамленняў[правіць зыходнік]

Віншую, пераклад зроблены. Ну што, можна ўключаць. Максім Л., што думаеце, які крок павінен быць наступным?---Хамелка / разм. 20:56, 28 верасня 2010 (UTC)

Можа пачакаем з пускам, бо пераклад мусім добра спраўдзіць, напр. з "праверкай" нават у гэтых размовах пытанні былі. З іншага боку, можа не будзе вялікай нагрузкі на сервер, калі запусцім і потым заўвагі на пераклад будзем абмяркоўваць і папраўляць? --Максім Л. 21:48, 28 верасня 2010 (UTC)
Супраць ніхто не выказаўся, то лічым за кансенсус і пуску нічога не перашкаджае. --Максім Л. 21:49, 28 верасня 2010 (UTC)
Думаю, што не трэба цягнуць ката за хвост. Трэба ўключыць, а калі што не так пераклала, то паправіць вельмі хутка. Ведаць бы яшчэ дзе тая кнопка, якую трэба націснуць :)...---Хамелка / разм. 18:47, 29 верасня 2010 (UTC)

Падчас таго перакладу было добра паблытана паміж editor (=даглядчык) і reviewer (=вывяраючы/вывяральнік) і адпаведна паміж autoeditor (=аўтадаглядчык/аўтадагляданы) і autoreview (=аўтавывяруючы/аўтавывяраны). У нас reviewer і autoreview не ўжываюцца асобна, іх функцыі зараз фактычна дублі з даглядчыкам і аўтадаглядчыкам, гэта нейкая рэзерваваная фіча (або баг). Пішу, каб перакладчыкі інтэрфейсу мелі на ўвазе і па магчымасці выпраўлялі. --Максім Л. (размовы) 15:12, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

На цяперашні час у нас фактычна ўжываюцца сцягі editor (даглядчык) і autoreview (аўтадаглядчык). Сцяг autoeditor зараз не ўжываецца, прыбраны ад удзельнікаў, можа лічыцца састарэлым. Адпаведна і пераклады варта рабіць у першую чаргу для editor і autoreview. Як разумею, гістарычна спачатку былі сцягі reviewer/autoreview, а пасля зрабілі ўдасканаленыя editor/autoeditor, таму і дублюцца. Лепей было б увогуле папрасіць адключыць для бевікі сцягі autoeditor і reviewer, каб не блыталі, напрыклад у рувікі яны адключаны.--Artsiom91 (размовы) 15:37, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Дзякуй, тады трэба ўсё перарабіць на аўтадаглядчыка. Але ў перакліку магчымасцяў надання правоў ёсць autoeditor. Пры гэтым, калі паглядзець статыстыку догляду, у нас аўтадаглядчыкаў = 0. Нешта глабальна паблытана. Максім Л. (размовы) 15:45, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Сапраўды, зараз паправіў тэкст статыстыкі догляду. Каб прыбраць магчымасць надання права autoeditor, відаць трэба звяртацца на фабрыкатар.--Artsiom91 (размовы) 15:54, 30 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

@Maksim L.:, нарэшце прыбралі групы autoeditor і reviewer, праверце, калі ласка, што няма больш лішніх пунктаў у акне надання правоў удзельнікам.--Artsiom91 (размовы) 09:28, 25 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Так, яшчэ некалькі дзён таму бачыў. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 11:11, 25 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Меркаванні ўдзельнікаў[правіць зыходнік]

Da voli:

Выкарыстанне тэрміну "догляд" падтрымліваю. Ад яго не нясе мілітарызмам і паліцэйскасцю. Сам праект - вялікая і карысная справа, але я не разумею, хто яе насамрэч спраўдзіць. Праглядзець і ацаніць 25 тыс. артыкулаў з улікам такога доўгага шэрага крытэрыяў і падыходаў - гэта патрабуе тытанічных высілкаў! Я, напрыклад, не бяруся станавіцца даглядальнікам.

Але калі жадаючыя знойдуцца, хай догляд артыкулаў ідзе. Існуе магчымасць, што да нас прыйдуць людзі, якія больш любяць ацэньваць і рабіць заўвагі, чым нешта пісаць ці перакладаць.

Канешне, адмінам прыбавіцца клопатаў па вырашэнні спрэчак паміж удзельнікамі, таму што кожны жадае, каб яго артыкул меў пазнаку дагледжанай версіі. І сустрэчных пытанняў, чаго не хапае, будзе мора. Тым не менш, бачна, што ініцятары робяць свядомы крок, і таму я выказваюся станоўча ў адносінах да запуска даглядальніцтва. --Da voli 10:59, 3 кастрычніка 2010 (UTC)

Адаслала запыт на ўключэнне Догляду для нас. За дыскусіяй можна сачыць тут---Хамелка / разм. 18:53, 6 кастрычніка 2010 (UTC)

Апярэдзілі літаральна на дзесятак хвілін. --Максім Л. 19:07, 6 кастрычніка 2010 (UTC)
Праграмісты нарэшце прачнуліся, цяпер трэба хутчэй вырашыць, якую версію старонкі будуць паказваць чытачу: апошнюю правераную (дагледжаную), або самую апошнюю, асабіста я за самую апошнюю.---Хамелка / разм. 17:56, 10 снежня 2010 (UTC)
Я таксама за апошнюю, з пазначэннем што яна не дагледжаная/ухваленая. З перакладам таксама трэба яшчэ працаваць. --Максім Л. 18:20, 10 снежня 2010 (UTC)
Паколькі вандалізм на старонках нашай Вікі не развіты, я таксама за паказ апошняй (яшчы недагледжанай) версіі.--Da voli 19:43, 10 снежня 2010 (UTC)
Цікава, я раней не ведаў, што на Вікі розных моў можна выбіраць якую версію паказваць (і яна не ўстанаўліваецца глабальна). На рускай заўсёды паказваецца апошняя правераная. Я дарэчы таксама за апошнюю (не правераную, бо ў ёй часта нашмат больш інфармацыі). А калі б можна яшчэ праз сцяг выбіраць (так каб на закрытых паказваць правераную, а на ўсіх апошнюю) так думаю было б увогуле супер. Я так разумею што на розных мовах па-рознаму, бо ва ўсіх адзін рухавічок (вікі), але розныя лакальныя мадыфікацыі, дакладна? З павагай, Алег Ю. 18:48, 15 студзеня 2011 (UTC)

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Дайце мне такі сьцяжок?.. --Renessaince 06:30, 8 сакавіка 2011 (UTC)