Раймунд Корсак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раймунд Корсак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 жніўня 1768(1768-08-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1817(1817-11-09) (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Гіпаліт Корсак
Маці Ядвіга з Гюнтэраў[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раймунд Корсак (польск.: Rajmund Korsak; 31 жніўня 1768, в. Жукоўшчына, цяпер Дзятлаўскі раён — 9 лістапада 1817) — польскі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пачатку 1790-х гг. жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797 г. — на Падоле, дзе быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім.

З 1770-х гадоў друкаваў у варшаўскіх і віленскіх перыёдыках трагедыі, пасланні, паэмы, оды, байкі, пародыі, эпітафіі. Перакладаў на польскую мову Лафантэна і інш.

Памёр 9 лістапада 1817 года. Пахаваны ў мураванай капліцы каля касцёла ў в. Вялікі Жванчык (не збераглася).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Корсак Раймонд // А. М. Пяткевіч Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік. — Гродна, 2000. — С.155.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]