Гіпаліт Корсак (1723—1787)
Гіпаліт Корсак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1723 | ||||||
Смерць | 1787 | ||||||
Род | Савічы-Корсакі[d] | ||||||
Бацька | Аляксандр Пётр Корсак[d] | ||||||
Маці | Элеанора з Рдултоўскіх[d] | ||||||
Жонка | невядома і Ядвіга з Гюнтэраў[d] | ||||||
Дзеці | Раймунд Корсак і Ян Корсак[d] |
Гіпаліт Корсак (польск.: Hipolit Korsak; 1723—1787) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Корсакаў герба «Ліс зменены». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Пятра Корсака, падваяводы новагародскага, і Элеаноры з Рдултоўскіх.
Староста велятыцкі, сурагатар земскі, 28 лютага 1765 года быў прызначаны на ўрад падстолія новагародскага, з 1766 г. стаў стольнікам[1].
2 снежня 1754 г. нейкі Г. Корсак атрымаў прывілей на вытворчасць лясных матэрыялаў (клёпка, балі, машты) і іх продаж. 3 кастрычніка 1761 г. яшчэ адзін прывілей Аўгуста III падстолію новагародскаму Корсаку, які мае ў старостве Велатычы в. Мёдча і Секшчы ў Аршанскім павеце: дазвалялася ўступіць іх Антонію і Марыяне з Галінскіх Багушэвічам, скарбнікам менскім, мужу і жонцы, з падданымі жыхарамі, забудовамі, палямі, грунтамі засаджанымі і незасаджанымі, з лугамі, лясамі, гаямі, рэчкамі, ставамі, азёрамі, прудамі, млынамі, карчмамі і інш., да гэтага маёнтка належачым[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У трэцім шлюбе з Ядвігай з Гюнтэраў меў сына Раймунда (1768—1817), паэта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сяргей Рыбчонак. АКТ КАМПУТУ ШЛЯХТЫ НАВАГРАДСКАГА ВАЯВОДСТВА АД 4 КАСТРЫЧНІКА 1765 г.
- ↑ Швед, В. В. Корсак Гіпаліт // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.