Раймунд IV Тулузскі
Раймунд IV Тулузскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Raymond IV de Toulouse | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гільём IV | ||||||
Пераемнік | Бертран | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бертран I | ||||||
Пераемнік | Стаў маркізам Праванса | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бертран II | ||||||
Пераемнік | Бертран II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Новае ўтварэнне | ||||||
Пераемнік | Бертран | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Новае ўтварэнне | ||||||
Пераемнік | Бертран II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1040-я | ||||||
Смерць |
22 чэрвеня 1105 ці 28 лютага 1105[1] |
||||||
Род | House of Toulouse[d] | ||||||
Бацька | Понс[d] | ||||||
Маці | Альмадыс дэ ла Марш[d] | ||||||
Жонка | Elvira of Castile[d][2], Mathilde de Hauteville[d][2] і unknown of Provence[d][3] | ||||||
Дзеці | Alphonse Jourdain[d] і Bertrand, Count of Toulouse[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Дзейнасць | феадал | ||||||
![]() |
Раймунд IV Тулузскі, Раймунд Сен-Жыльскі (1042—1105) — сын Понса Тулузскага і Альмодзіс дэ ла Марш. У 1094 годзе пасля смерці брата Вільгельма IV Тулузскага стаў графам Тулузы, быў таксама графам Трыпалі з 1102 па 1105 гады.
У першыя гады свайго графства Раймунд быў пабожным свецкім лідарам руху за рэформы папства. Перад прапаведаваннем Першага крыжовага паходу Папа Урбан II, імаверна, заручыўся гарантыямі ўдзелу Раймунда, які адным з першых і далучыўся да яго. У 1096 годзе пакінуў Тулузу, з ім была жонка, малы сын і папскі легат. На стальцы пакінуў старэйшага сына.
Прыбыўшы ў Канстанцінопаль, стаў адным з галоўных кіраўнікоў паходу, старэйшым і таленавіцейшым з іх. Нягледзячы на тое, што першапачаткова не ўпадабаў візантыйскага імператара Аляксея I Камніна і адмовіўся ад клятвы вернасці яму, Раймунд стаў самым верным прыхільнікам тэрытарыяльных інтарэсаў імператара ў крыжовым паходзе, часам на шкоду сабе.
Пасля дапамогі ў захопе Антыёхіі ў турак (3 чэрвеня 1098) Раймунд беспаспяхова спрабаваў схіліць Баэмунда I, князя франкскіх крыжакоў, вярнуць горад Аляксею. Потым арганізаваў паход на Іерусалім і ўдзельнічаў у яго ўзяцці (15 ліпеня 1099). Відаць, адмовіўся ад іерусалімскай кароны крыжакоў, якая затым была перададзена Готфрыду Бульёнскаму, герцагу Ніжняй Латарынгіі. Нягледзячы на тое, што сварыўся з Готфрыдам, яны разам адбілі напад на Іерусалім егіпецкіх Фацімідаў. З 1100 года Раймунд ад імя Аляксея блакіраваў пашырэнне на поўдзень Антыёхійскага княства Баэмунда. Ён пабудаваў недалёка ад Трыпалі замак Монс-Перагрынус (Мон-Пелерын), у якім і памёр 22 чэрвеня 1105 года падчас аблогі Трыпалі.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Граф быў тры разы жанаты і двойчы быў змушаны ануляваць шлюб праз занадта блізкія ступені сваяцтва. Спачатку ён узяў у жонкі сваю стрыечную сястру, з якой меў сына Бернарда. У другі раз Раймунд ажаніўся з Мацільдай, дачкой свайго сваяка Рожэра I, караля Сіцыліі. У 1094 годзе трэцяй жонкай Раймунда стала Эльвіра, пазашлюбная дачка караля Кастыліі Альфонса Адважнага, заклятага ворага мусульман.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Encyclopædia Britannica
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 14 снежня 2020.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.