Райнольд Сухадольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Райнольд Сухадольскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 1804
Дата смерці: 8 верасня 1831(1831-09-08)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, аўтар, пісьменнік
Валодае мовамі: польская
Мова твораў: польская

Райнольд Сухадольскі (польск.: Rajnold Suchodolski, 18048 верасня 1831, Варшава) — беларускі і польскі паэт, змагар за незалежнасць, удзельнік паўстання 1830 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Брат вядомага мастака Януарыя. Вучыўся ў гімназіі ў Свіслачы. У гімназіі быў членам сакрэтнай арганізацыі блізкай да філарэтаў.

Прыняў удзел у лістападаўскім паўстанні, быў членам ганаровай гвардыі і потым салдатам 5 палка пешых стралкоў. Паранены ў бітве пад Астроленкай. Загінуў 8 верасня пры абароне Варшавы.

Усе яго браты, Януарый, Яцэк і Валянцін таксама прымалі ўдзел у гэтым паўстанні. Яцэк і Валянцін патрапілі ў палон. Валянціну ўдалося збегчы, ён памёр у галечы ў Парыжы. Яцэк вярнуўся дадому вар'ятам.

Райнольд Сухадольскі пісаў патрыятычныя вершы і песні. Найбольш вядомыя — Прывітанне, даліна досвітку (польск.: Witaj, majowa jutrzenko), Паланэз Касцюшкі (польск.: Polonez Kościuszki), Давайце, браты, да ятагана (польск.: Dalej bracia do bułata).