Януар Іванавіч Сухадольскі
Януарый Сухадольскі | |
---|---|
польск.: January Suchodolski | |
| |
Дата нараджэння | 19 верасня 1797 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1875 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Сухадольскі |
Маці | Тэкля з Даўнаровічаў[d] |
Жонка | Леакадзія Сухадольская[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | баталіст |
Вучоба | |
![]() |
Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (польск.: January Suchodolski; 19 верасня 1797, Гродна —20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.
Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію, Школу ваенных інжынераў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін прысвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[2], ў Гомельскім краязнаўчым музеі (творы, зробленыя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча).
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Узяцце рускімі крэпасці Карс
- Перамога пад Елдавай
- Здача крэпасці Абасабад
- Бітва пад Рашынам (1832)
- Бітва пад Самасьерай (1860)
- Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну (1866)
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1033380784 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
- ↑ Погорельцы Архівавана 29 жніўня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Карлюкевіч А. Знічкі Айчыны // «Голас Радзімы», № 7(3079), чацв., 21 лют. 2008.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Януар Іванавіч Сухадольскі
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1797 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1875 годзе
- Памерлі ў Мазавецкім ваяводстве
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Польшчы
- Мастакі Расіі XIX стагоддзя
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Сухадольскія герба «Слепаўрон»