Рака Влтава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Влтава
чэшск.: Vltava
Від на Влтаву з Вышаграду
Від на Влтаву з Вышаграду
Характарыстыка
Даўжыня 446 км
Плошча басейна 28000 км²
Вадацёк
Выток  
 · Месцазнаходжанне Горы Шумава
 · Каардынаты 48°51′33″ пн. ш. 13°53′37″ у. д.HGЯO
Вусце рака Лаба (Эльба)
 · Каардынаты 50°20′50″ пн. ш. 14°28′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Басейн Влтавы на карце Чэхіі.
Басейн Влтавы на карце Чэхіі.
Краіна Flag of the Czech Republic.svg Чэхія
Рака Влтава (Чэхія)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Влтава на Вікісховішчы

Влта́ва (чэшск.: Vltava, ням.: Moldau, польск.: Wełtawa) — рака ў Чэхіі, левы прыток ракі Лабы (Эльба). Даўжыня — 446 км, плошча басейна — 28 000 км². Выток у горах Шумава. Там жа ўтварае найбуйнейшае вадасховішча Чэхіі — Ліпна. Ля горада Вішы-Брод праходзіць праз цясніну «Чортавы сцены», далей цячэ праз Будзеёвіцкую раўніну, затым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Упадае ў Лабу ля горада Мельнік.

Сярэдні расход вады ў Празе каля 142 м³/сек. Рака схільная да паводк, у прыватнасці, найбуйнейшая за апошнія 500 гадоў паводка адбылася ў 2002 годзе, калі была затоплена значная частка Прагі і нават пацярпеў Пражскі метрапалітэн. Паміж Мельнікам і Прагай на Влтаве размешчана 12 шлюзаў.

На Влтаве размешчаны гарады Чэске-Крумлаў, Чэске-Будзеёвіцы, Прага.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Чэшская назва Vltava, гэтак жа як і нямецкая Moldau пайшла ад старажытнагерманскага Wilth-ahwa («Дзікая вада»).

Тапонімы ў космасе[правіць | правіць зыходнік]

  • Імем ракі названа малая планета 2123 Vltava

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]