Магдалена

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Магдалена)
Jump to navigation Jump to search
Магдалена
ісп.: Río Madalena
Puente-Rio Magdalena.jpg
Даўжыня 1550 км
Расход вады 8—10 м³/с
Вадазбор 260 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Магдалена

Магдале́на[1] (ісп.: Río Madalena) — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі.

Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры Анд, цячэ ў паўночным кірунку у міжгорнай упадзіне паміж Цэнтральнай і Ўсходняй Кадыльерамі, упадае ў Карыбскае мора. Агульная даўжыня 1550 км, плошча вадазбору 260 тыс. км². Сярэдні расход вады 8—10[2] м³/с. Рака парожыстая ў сярэднім цячэнні. У нізоўі ад ракі пракладзены суднаходны канал да горада і порта Картахена[2]. Галоўныя прытокі: Каўка і Сан-Хорхе[1].

Магдалена лічыцца галоўнай ракой Калумбіі, яе вадазборная плошча ахоплівае 24 % мацерыковай часткі краіны, на ёй пражывае асноўная частка насельніцтва Калумбіі, якія ўносяць 85 % у нацыянальнага валавага ўнутранага прадукта.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  2. 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Магдалена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 443.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]