Пясошанька
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Пясошанька)
Пясошанька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°14′53,42″ пн. ш. 31°11′50,49″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 52°12′15,63″ пн. ш. 31°00′23,76″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
— выток, — вусце |
Пясошанька — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Цяруха. Даўжыня 14 км[1]. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Антонаўка, вусце на заходняй ускраіне вёскі Шутаўка. Рэчышча каналізаванае на працягу 8 км (ад вытоку да чыгункі Чарнігаў — Гомель).
Археолаг і гісторык А. А. Макушнікаў даказваў пераемнасць між Пясошанькай і летапіснай Пішчанню, на якой у 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчы Хвост разбіў радзімічаў[2].
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
- ↑ Макушников, О. А. Гомель с древнейших времён до конца XVIII в. Историко-краеведческий очерк / О. А. Макушников. — Гомель : РУП «Центр научно-технической и деловой информации», 2002. — С. 37-39.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Гомельская область. Гомельский район: карта. Гомель: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 10 000 экз.