Перайсці да зместу

Раксана (дачка Кіра II)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раксана
Нараджэнне 540-я да н.э.
Смерць 523 да н.э.
Бацька Кір II Вялікі
Муж Камбіз II
Веравызнанне зараастрызм

Раксана (стар.-перс.: Rauḫšna — ад Ara-uchschna; да 540 да н.э.523 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і жонка свайго брата Камбіза II.

Маці Раксаны невядомая. Герадот узгадвае толькі Атосу і Артыстону ў якасці дачок Касанданы. Ктэсій Кнідскі называе малодшую сястру Атосы Раксанай. Згодна з пастановай Камбіза II лічыцца, што была не роднай, а зводнай сястрой Атосы. Тое, што была жонкай Камбіза дае падставы меркаваць таксама, што яны была і яго зводнай сястрой.

Перш чым ажаніцца з Раксанай, Камбіз II мусіў выдаць адмысловую пастанову, бо паводле персідскага заканадаўства шлюб паміж братам і сястрой быў забаронены. Верагодна, у гэтым Камбіз абапіраўся на эламскія законы і традыцыі. Згодна з гэтай пастановай, цар абвяшчаўся вольным у прыняцці і здзяйсненні сваіх рашэнняў у незалежнасці ад законаў і традыцый.

У 525 да н.э. выправілася ўслед за мужам у паход на Егіпет. Памерлі праз два гады ў Нубіі ад наступстваў выпа́дку.

Зноскі