Раман Іосіфавіч Унучка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Іосіфавіч Унучка
Нараджэнне 13 мая 1944(1944-05-13) (77 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Раман Іосіфавіч Унучка (нар. 13 мая 1944, в. Буйвічы, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Кандыдат эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працоўную дзейнасць пачаў аўтаслесарам Шчучынскай аўтабазы № 12 Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў старшынёй выканкама Лядскага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, старшынёй калгаса імя Дзяржынскага Шчучынскага раёна, намеснікам старшыні выканкама Шчучынскага раённага Савета народных дэпутатаў, старшынёй выканкама Смаргонскага раённага Савета народных дэпутатаў, першым сакратаром Навагрудскага гаркама КПБ. З’яўляўся старшынёй Праўлення Беларускага інвестыцыйнага банка АТ.

Працаваў дацэнтам кафедры фінансаў і крэдыту вышэйшай школы кіравання і бізнесу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці. Займаў пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Быў старшынёй наглядальнага савета адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі