Раман Іосіфавіч Шухевіч
Раман Іосіфавіч Шухевіч | |
---|---|
укр.: Шухевич Роман Осипович укр.: Роман Йосипович Шухевич | |
![]() | |
Нараджэнне |
30 чэрвеня 1907[1][2] |
Смерць |
5 сакавіка 1950[1][2] (42 гады) |
Імя пры нараджэнні |
укр.: Шухевич Роман Осипович укр.: Роман Йосипович Шухевич |
Жонка | Natalia Berezynska-Shukhevych[d] |
Дзеці | Yurii Shukhevych[d] |
Веравызнанне | хрысціянін |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | змагар Супраціўлення, ваенны, палітык |
Прыналежнасць | Украінскае дзяржаўнае праўленне[d] |
Род войскаў | Carpathian Sich[d], Абвер, Шуцманшафт і УПА |
Званне | генерал |
Бітвы | |
Узнагароды | |
![]() |
Рама́н Іо́сіфавіч Шухе́віч (30 чэрвеня 1907, Львоў, Аўстра-Венгрыя — 5 сакавіка 1950, Білагоршча, цяпер Львоў) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член галіцкага краявога провада Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў. Камандзір з боку ўкраінцаў украінскага ваеннага падраздзялення «Нахтыгаль» у складзе замежных легіёнаў Вермахту (1941—1942). У 1942 годзе каля дзевяці месяцаў служыў на тэрыторыі Беларусі (Віцебшчына), дзе змагаўся супраць партызан у складзе 201-га ахоўнага батальёна паліцыі, меў званне гаўптмана[3]. Генерал-харунжы, галоўнакамандуючы Украінскай паўстанцкай арміі, старшыня Сакратарыята Украінскай галоўнай вызваленчай рады (1943—1950). Забіты ў час перастрэлкі з групай супрацоўнікаў савецкіх спецслужб. Узнагароджаны званнем Герой Украіны пасмяротна ўказам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ад 12 кастрычніка 2007 года. 21 красавіка 2010 года Данецкі апеляцыйны адміністрацыйны суд прызнаў указ Юшчанкі незаконным і адмяніў яго. Рашэнне суда ўступіла ў сілу ў 2011 годзе[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119538695 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Roman Shukhevych // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://krytyka.by/by/page/science/historya-navuka/12305 Архівавана 20 ліпеня 2017.
- ↑ http://www.bbc.com/russian/russia/2011/08/110802_bandera_shukhevich_court.shtml