Раман Пятровіч Гадаваны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раман Гадаваны
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Пятровіч Гадаваны
Нарадзіўся 4 кастрычніка 1990(1990-10-04)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2003 — 2005 Сцяг Украіны ДЮСШ Цярнопаль
2006 Сцяг Украіны Надзія Капычынцы
Клубная кар’ера*
2008 — 2009 Сцяг Украіны Ніва (Цярнопаль) 20 (0)
2009 Сцяг Украіны Цярнопаль
2010 — 2015 Сцяг Украіны Валынь (Луцк) 18 (0)
2016 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 8 (1)
2018 Сцяг Украіны Мэльныця-Падзільска

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 мая 2019.


Раман Гадаваны (нар. 4 кастрычніка 1990, Цярнопаль) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец цярнопальскай школы футбола. Першы трэнер — Багдан Антонавіч Бучынскі. Выступаў за цярнопальскія каманды СДЮШАР, «Педліцэй» і «Цярнопаль-ЦНЭУ» (каманда Цярнопальскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта), а тажке за клуб «Надзія» (Капычынцы). З красавіка 2008 года гуляў за «Ніву» з Цярнопаля.

З кастрычніка 2009 года выступаў у чэмпіянаце вобласці за «Цярнопаль-ЦНПУ» (Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт). 16 снежня па рашэнні ПФЛ кантракт Гадаванага з «Нівой» быў ануляваны з прычыны нявыплаты клубам заробку іграку[2], а сам Раман атрымаў статус свабоднага агента. У снежні 2009 года паслугамі іграка зацікавілася «Валынь», якая пасля Новага года падпісала кантракт з Раманам. У складзе луцкага клуба выступаў пераважна за дубль, у асноўным складзе з’яўляўся эпізадычна.

Улетку 2015 года праходзіў прагляд у мінскім «Дынама», але не падышоў клубу[3]. У студзені 2016 года далучыўся да іншага беларускага клуба — мазырскай «Славіі». У складзе «Славіі» разглядаўся як асноўны цэнтральны абаронца, аднак большую частку сезону 2016 быў вымушаны прапусціць з-за траўм. У лютым 2017 года стала вядома, што з-за праблем са здароўем Раман пакідае «Славію»[4].

У 2018 годзе гуляў на аматарскім узроўні за клуб «Мэльныця-Падзільска», пасля канчаткова завяршыў кар’еру.

Студэнцкія спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

З 20 па 26 ліпеня 2009 года выступаў на студэнцкім чэмпіянаце Еўропы, абараняючы колеры каманды Цярнопальскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта, і стаў чэмпіёнам Еўропы[5]. Праз год з 19 па 25 ліпеня 2010 года зноў згуляў на чэмпіянаце Еўропы за «Цярнопаль» і на гэты раз стаў бронзавым прызёрам[6].

Зноскі

  1. Roman Godovany // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Пратакол паседжання Дысцыплінарнага камітэта ПФЛ
  3. Годованый покинул минское «Динамо», Някшу продолжает находиться на просмотре (руск.) , by.tribuna.com (23.06.2015). Праверана 28 красавіка 2016.
  4. Весенняя поверка. “Славия”. Пилигримы поневоле (руск.) , pressball.by (27.02.2017). Праверана 1 красавіка 2017.
  5. Чемпіонат Європи з футболу серед студентських команд: український фінал і перемога ФК «Тернопіль» (укр.) , Офіційний сайт ПФЛ (28.07.2009). Праверана 11 жніўня 2010.
  6. "Бронзове" Євро "Тернополя" (укр.) , 20 хвилин (28.07.2010). Праверана 11 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]