Раман Святаславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Святаславіч
Нараджэнне 1052
Смерць 2 кастрычніка 1079(1079-10-02)
Род Рурыкавічы
Бацька Святаслаў Яраславіч
Маці Кікілія[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рама́н Святасла́віч «Кра́сны» (пам. 2 жніўня 1079) — князь тмутараканскі, другі сын вялікага князя кіеўскага Святаслава Яраславіча.

З 1069 года кіраваў у Тмутаракані пасля пераходу старэйшага брата Глеба на княжанне ў Ноўгарад. Разам з малодшым братам Алегам і Барысам Вячаславічам удзельнічаў у бітве на Няжацінай Ніве ў 1078 годзе. Пасля паражэння вярнуўся ў Тмутаракань, дзе ўступіў у саюз з полаўцамі і ў наступным годзе выступіў на Пераяслаў. Вялікі князь кіеўскі Усевалад Яраславіч здолеў дамовіцца з полаўцамі: саюз распаўся, а сам Раман неўзабаве быў забіты.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]