Сігрыд Гордая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сігрыд Гордая
шведск.: Sigrid Storråda
польск.: Świętosława
Сігрыд Гордая
Ілюстрацыя Э. Верэншэля да «Сагі пра Олафа Тругвасана», 1897 год. У вобразе Олафа — Фрыцьёф Нансен, каралевы Сігрыд — Ені Сандберг-Б'ёрнсан
Каралева Швецыі
980/984 — 995
Папярэднік: Інгеборга Шведская
Пераемнік: Ауд Нарвежская
Каралева Даніі
996 — 3 лютага 1014
Папярэднік: Тува Дацкая
Пераемнік: Эма Нармандская
Каралева Нарвегіі
9 кастрычніка 1000 — 3 лютага 1014
Папярэднік: Цюра Дацкая
Пераемнік: Астрыд Шведская
Каралева Англіі
25 снежня 1013 — 3 лютага 1014
Папярэднік: Эма Нармандская
Пераемнік: Эма Нармандская
 
Дзейнасць: манарх
Нараджэнне: паміж 960 і 972
Смерць: пасля 1016
Род: Пясты, Кнютлінгі
Бацька: Мешка I
Маці: Дубраўка
Муж: Эрык Пераможны
Свен I Вілабароды
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Олаф, Хольмфрыда
ад 2-га шлюбу: Кнуд Вялікі, Харальд, Астрыд Маргарыта, Сігрыд

Сігрыд Гордая (шведск.: Sigrid Storråda) — гераіня скандынаўскіх саг, жонка каралёў Эрыка VI Пераможца і Свена Вілабародага.

Цітмар Мерзебургскі і Адам Брэменскі паведамляюць пра польскую князёўну Святаславу (польск.: Świętosława), дачку Мешкі I, якая спачатку была жонкай Эрыка Пераможца, а пасля Свена Вілабародага, і стала маці сына апошняга — Кнуда Вялікага. Гэту князёўну з вялікай верагоднасцю можна атаясамляць з Сігрыд Гордай. Аднак, пытанне аб тым, ці была Сігрыд сапраўднай гістарычнай асобай, або гэта зборны вобраз, застаецца адкрытым.

Сагі гавораць пра Сігрыд, як пра прыгожую, але мсцівую жанчыну. У шлюбе са шведскім каралём Эрыкам Пераможцам яна нарадзіла двух сыноў — Олафа і Эмунда. Неўзабаве кароль Эрык памёр. Рукі Сігрыд сталі дамагацца многія знатныя жаніхі. Вестфальскага конунга Харальда Грэнске і конунга Гардарыкі Вісавальда, якія праявілі празмерную настойлівасць, слугі Сігрыд па яе загаду спалілі ў бане (Вісавальда некаторыя навукоўцы атаясамляюць з князем Усеваладам Уладзіміравічам, што малаверагодна, бо Сігрыд Гордая з'яўляецца бабкай Інгегерды, прынцэсы Шведскай, жонкі Яраслава Уладзіміравіча Мудрага, брата Усевалада Уладзіміравіча).

Наступны прэтэндэнт на руку Сігрыд, кароль Нарвегіі Олаф Тругвасан запатрабаваў, каб яна прыняла хрысціянства. Сігрыд адказала, што не адмовіцца ад веры продкаў. У ярасці Олаф ударыў яе па твары. Сігрыд спакойна прагаварыла: «Гэта прывядзе цябе да смерці».

Каб адпомсціць за крыўду, Сігрыд выйшла замуж за караля Даніі Свена Вілабародага, які варагаваў з Олафам. Такім чынам, быў створаны саюз Швецыі і Даніі. У гэтым шлюбе яна нарадзіла двух сыноў — будучых каралёў Даніі Харальда і Кнута, а таксама трох дочак. Каля 1000 года аб'яднаная армія Свена Вілабародага і Олафа Шатконунга, сына Сігрыд ад першага шлюбу, які стаў шведскім каралём, разбіла нарвежцаў у марской бітве пры Свольдзе. Олаф Тругвасан загінуў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]