Павел Караль Сангушка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Караль Сангушка
Paweł Karol Sanguszko
Paweł Karol Sanguszko.jpg
Павел Караль Сангушка
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Літоўская Пагоня»
Вялікі маршалак літоўскі
4 лютага 1734 — 15 красавіка 1750
Папярэднік: Аляксандр Павел Сапега
Пераемнік: Ігнацы Агінскі
Маршалак надворны літоўскі
10 красавіка 1713 — 4 лютага 1734
Папярэднік: Юзаф Мнішак
Пераемнік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Падскарбі надворны літоўскі
1711 — 10 красавіка 1713
Папярэднік: Мікалай Францішак Агінскі
Пераемнік: Юзаф Францішак Сапега
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 1680(1680)
Смерць: 14 красавіка 1750(1750-04-14)
Вялікія Загайцы, Валынь
Пахаванне:
Род: Сангушкі
Бацька: Геранім Сангушка
Маці: Канстанцыя Сапега
Жонка: Браніслава Пянёнжак,
Марыяна Любамірская,
Барбара Дунін
Дзеці: ад другога шлюбу: Януш Аляксандр
ад трэцяга шлюбу: Ганна, Юзаф, Кацярына, Януш Уладзіслаў, Геранім Януш, Крысціна
 
Узнагароды:
ордэн Белага арла

Павел Караль Сангушка (168014 красавіка 1750) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын Гераніма Сангушкі і Канстанцыі Сапегі, дачкі вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна Сапегі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стольнік ВКЛ у 1708—1709 (прызначаны Станіславам Ляшчынскім), палкоўнік гвардыі ВКЛ (1711), падскарбі дворны ў 1711—1713, маршалак дворны ў 1713—1734 і вялікі з 1734.

Прыхільнік Аўгуста II. Пасля яго смерці (1733) быў сярод прэтэндэнтаў на трон Рэчы Паспалітай (меў падтрымку Расіі), пасля падтрымаў абранне Аўгуста III. Валодаў Смалянамі, Палоннай, Гаўрылкавам і Янавам у Віцебскім ваяводстве, Дабраўлянамі і Смаргонню ў Віленскім ваяводстве, палацамі ў Гародні і Дабраўлянах, маёнткамі на Украіне, у Польшчы і Славакіі.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў тройчы жанаты. Першы раз ажаніўся 18 лютага 1706 з удавой свайго брата Казіміра Браніславай Пянёнжак, якая памерла ў наступным годзе. Другі раз ажаніўся з князёўнай Марыянай Любамірскай (1693—1729), праз гэты шлюб атрымаў Астрожскую ардынацыю на Украіне. Ад другога шлюбу меў сына Януша Аляксандра. Трэцяй яго жонкай 17 красавіка 1735 года стала Барбара Дунін (1718—1791). Меў з ёй дзяцей:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]