Антоні Гелгуд
| Антоні Гелгуд | |
|---|---|
| польск.: Antoni Giełgud | |
| | |
| Герб «Гелгуд»[d] | |
| Нараджэнне |
27 красавіка 1792[1] |
| Смерць |
13 ліпеня 1831[2][3] (39 гадоў) |
| Род | Гелгуды[d] |
| Бацька | Міхал Гелгуд[d] |
| Маці | Элеанора Тышкевіч[d][4] |
| Грамадзянства | |
| Званне | брыгадны генерал |
| Бітвы | |
| Узнагароды | |
Антоні Гелгуд (польск.: Antoni Giełgud, 1790 — 13 ліпеня 1831) — польскі генерал, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 года ў Польшчы, Літве і Беларусі[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын апошняга надворнага маршалка літоўскага Міхала Гелгуда і Элеаноры Тышкевіч.
У 1812 годзе ўдзельнічаў у нашэсці Напалеона на Расію. Пасля 1815 года Гелгуд быў прызначаны начальнікам брыгады ў Царстве Польскім.
Прыняў удзел у паўстанні 1830 года. Яму даручана было ўвайсці з асобым атрадам у Літву і далучыць да сябе атрады Хлапоўскага і Дэмбінскага, якія дзейнічалі там. Каля сярэдзіны мая 1831 злучэнне гэта ўдалося ажыццявіць. Пасля сутыкнення пад Райгродам супраць малаважнага рускага атрада генерала Сакена, удалага для Гелгуда, далей ён доўга марудзіў і толькі 7 (19) чэрвеня адважыўся атакаваць Вільню, прытым не ўсімі сваімі сіламі. Рускія тым часам паспелі атрымаць падмацаванне, і атака мяцежнікаў скончылася поўнай няўдачай. Далейшыя дзеянні Гелгуда абмежаваліся сутычкай з атрадам генерала Дэлінсгаўзена 11 (23) чэрвеня і марнымі спробамі авалодаць горадам Шаўлі. Корпус Гелгуда быў падзелены на асобныя часткі, а сам ён адхілены ад камандавання. З атрадам Хлапоўскага Гелгуд прыбыў да прускай[5] мяжы і 19 чэрвеня (1 ліпеня) перайшоў яе; але тут жа быў застрэлены паручнікам Скульскім, які падазраваў яго ў здрадзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ Antoni Giełgud // NUKAT — 2002.
- ↑ Antoni Giełgud // Biblioteka Narodowa
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Гелгуд Антоний // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Xsięga pamiątkowa w 50-letnią rocznicę powstania roku 1830 zawierająca spis imienny dowódzców i sztabs-oficerów, tudzież oficerów, podoficerów i żołnierzy Armii Polskiej w tymż roku Krzyżem Wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lwów 1881, s. 128. (польск.)
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1792 годзе
- Нарадзіліся ў Юрбаркаскім раёне
- Памерлі 13 ліпеня
- Памерлі ў 1831 годзе
- Памерлі ў Літве
- Гелгуды
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1790 годзе
- Военачальнікі Польшчы
- Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
- Памерлі ад агнястрэльнай зброі