Рамэа і Джульета
Рамэа і Джульета | |
---|---|
Romeo and Juliet | |
![]() выданне 1599 года | |
Жанр | Трагедыя |
Аўтар | Уільям Шэкспір |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1591—1592(?) |
Дата першай публікацыі | 1591—1592(?) |
![]() | |
![]() |
Рамэа і Джульета (англ.: Romeo and Juliet) — трагедыя Уільяма Шэкспіра, напісана ў 1594—1595 гадах, упершыню надрукавана ў 1597 годзе. Сюжэт узяты з апублікаванай у 1562 годзе аднайменнай паэмы Артура Брука, крыніца якой — навела італьянскага пісьменніка Матэо Бандэла. Гэты самы сюжэт вядомы і па навеле італьянскага пісьменніка Луіджы Да Порта «Гісторыя двух высакародных каханкаў» (1524).
Упершыню тэкст на беларускай мове ў перакладзе Кандрата Крапівы быў надрукаваны ў 1954 годзе.
Тэатральныя пастаноўкі ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі была пастаноўка трагедыі «Рамэа і Джульеты» у 1946 годзе Беларускім тэатрам імя Я.Купалы — рэжысёр Л.Літвінаў. У галоўных ролях Б.Платонаў (Рамэа) і І.Ждановіч (Джульета). «Рамэа і Джульета» таксама ставілася ў Гомельскім абласным драматычным тэатры (1962, рэжысёр: Л.Эльстан), Магілёўскім абласным драматычным тэатры (1972, рэжысёр У. А. Караткевіч) і Беларускім тэатры імя Якуба Коласа (1986, рэжысёр Валерый Мазынскі).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Уільям Шэкспір. Санеты. Трагедыі: З англ. / Уклад., прадм. і камент. В.Небышынца. — Мн.: Маст. літ., 1989. — 479 с., [8] л. іл. ISBN 5-340-00286-1
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Рамэа і Джульета ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Рамэа і Джульета на Вікісховішчы |