Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1939(1939-07-03)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 ліпеня 1999(1999-07-21) (60 гадоў)
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр

Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (3 ліпеня 1939, Чачэрск, Гомельская вобласць — 21 ліпеня 1999) — беларускі акцёр, рэжысёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1961). Працаваў акцёрам ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1961—1964). Атрымаў рэжысёрскую адукацыю ў Ленінградскім інстытуце тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1967). Працаваў галоўным рэжысёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (1970—1975), Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1975—1981), Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1983—1988), Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі (1990—1993), мастацкім кіраўніком Гомельскага абласнога драматычнага тэатра (1993—1999).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1997)
  • Лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1997)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Баравік Р. І. Караткевіч Уладзімір Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 493—494.