Рамігіюс Шымашус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рамігіюс Шымашус
Remigijus Šimašius 1.JPG
Мэр Вільнюса
з 20 красавіка 2015
Папярэднік: Артурас Зуокас
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, выкладчык універсітэта, эканаміст
Месца працы:
Нараджэнне: 12 студзеня 1974(1974-01-12) (45 гадоў)

Рамі́гіюс Шыма́шус (літ.: Remigijus Šimašius; нар. 12 студзеня 1974 , Таўраге, Літоўская ССР, СССР) — літоўскі палітычны дзеяч, юрыст, член Сейма з 2012 па 2016 год, міністр юстыцыі з 2008 па 2012 год, правазнаўца, эканаміст. З 2015 года з'яўляецца мэрам Вільнюса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рамігіюс скончыў юрыдычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта. Затым ён праходзіў навучанне як дактарант універсітэта Міколаса Ромерыса. 17 верасня 2002 года абараніў дысертацыю на тэму «Прававы плюралізм», такім чынам стаўшы доктарам юрыдычных навук. З 2002 да 2005 гады Шымашус працаваў у якасці лектара па прававой тэорыі кафедры прававой тэорыі юрыдычнага факультэта ўніверсітэта Міколаса Ромерыса.

З 2005 да 2008 года ён з'яўляўся выкладчыкам у галіне тэорыі права кафедры прававой тэорыі і прававой гісторыі юрыдычнага факультэта ў Віленскім універсітэце. З 1995 года па снежань 2008 года Рамігіюс з'яўляўся экспертам права, эканамістам Літоўскага інстытута свабоднага рынку, а з 9 мая 2006 года працаваў прэзідэнтам інстытуту. З 9 снежня 2008 года да снежня 2012 года быў міністрам юстыцыі ва ўрадзе Андруса Кубілюса. Ён быў вылучаны партыяй «Рух лібералаў Літоўскай Рэспублікі».

У 2015 годзе быў абраны мэрам Вільнюса[1]. Гэта былі першыя прамыя выбары мэраў у Літве. У першым туры Шымашус набраў 33,96% галасоў, у былога мэра Артураса Зуокаса было 18,05%, у старшыні «Выбарчай акцыі палякаў Літвы» Вальдэмара Тамашэўскага — 16,96%[2]. У другім туры Рамігіюс атрымаў перамогу, набраўшы 60,89% галасоў, у той час як за Зуокаса прагаласавалі 37,93% выбаршчыкаў[3].

У чэрвені 2016 года сябры партыі «Рух лібералаў» абралі Рамігіюса старшынёй партыі на пазачарговым з'ездзе. У другім туры Шымашус перамог Гентвіласа, набраўшы 53,69% галасоў[4].

На парламенцкіх выбарах у Літве ў 2016 годзе партыя «Рух лібералаў» пад кіраўніцтвам Шымашуса заняла чацвёртае месца, атрымаўшы 9,45%, гэта значыць атрымала ў сваё распараджэнне 14 мандатаў.

17 сакавіка 2019 года быў пераабраны мэрам Вільнюса, набраўшы ў другім туры 59% галасоў[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]