Андрус Кубілюс
| Андрус Кубілюс | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Andrius Kubilius | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ірэна Дэгутэнэ | ||||||
| Пераемнік | Раландас Паксас | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Гядзімінас Кіркілас | ||||||
| Пераемнік | Альгірдас Буткявічус | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 снежня 1956[1][2] (69 гадоў) |
||||||
| Бацька | Вітаўтас Кубілюс[d] | ||||||
| Маці | Яніна Жэкайтэ[d] | ||||||
| Жонка | Раса Кубілене | ||||||
| Дзеці | Вітас Кубілюс, Андрус Кубілюс | ||||||
| Нацыянальнасць |
|
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Партыя | Саюз Бацькаўшчыны | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Прафесія | фізік | ||||||
| Узнагароды | |||||||
А́ндрус Ку́білюс (літ.: Andrius Kubilius; 8 снежня 1956 года ў Вільні) — літоўскі палітык, дзеяч апазіцыі, прэм’ер-міністр Літвы з 1999 да 2000 года і з 2008 да 2012 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — літаратуразнаўца, Вітаўт Кубілюс, маці — літаратуразнаўца Яніна Жакайтэ. Андрус вучыўся ў 22 віленскай сярэдняй школе з 1963 да 1974 года. У 1979 годзе скончыў фізічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. З 1981 да 1984 года вучыўся ў аспірантуры. З 1984 да 1990 працаваў у Віленскім універсітэце ў якасці лябаранта, інжынера і навуковага супрацоўніка.
З 1988 года Кубілюс прыняў удзел у дзейнасці Саюдзіса, дзе ў 1990—1992 гадах выконваў функцыі сакратара. У 1992 годзе быў абраны ў Сойм. З 1993 года стаў сябрам партыі Саюз Айчыны. У 1996—1999 гадах быў першым віцэ-спікерам парламенту, а ў 1997—1999 гадах кіраваў Камісіяй па еўрапейскіх справах. З 3 лістапада 1999 да 26 кастрычніка 2000 года выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Літвы. У 2000—2003 гадах быў першым намеснікам кіраўніка партыі Вітаўта Ландсбергіса, а потым заняў яго месца.
У выбарчы тэрмін 2000—2004 гадоў быў лідарам апазіцыйнай фракцыі кансерватараў. У наступным Сойме (з 2004 года) выконваў функцыі кіраўніка фракцыі Звязу Бацікаўшчыны (2004—2005), кіраўніка Камісіі па еўрапейскіх справах (з 2006 года), а з 10 кастрычніка 2006 года стаў віцэ-спікерам Сойму. У парламенцкіх выбарах 2008 года чарговы раз атрымаў дэпутацкі мандат. На наступны дзень пасля выбараў (27 кастрычніка 2008 года) ад імя Звязу Бацькаўшчыны падпісаў пагадненне з некалькімі партыямі аб стварэнні кааліцыйнага ўрада. 20 лістапада прэзідэнт Літвы падпісаў загад аб прадстаўленні на разгляд Сойму кандыдатуры Андруса Кубілюса на пасаду прэм’ер-міністра. 27 лістапада 2008 года Сойм зацвердзіў яго кандыдатуру.
Жонка — Раса Кубілене — віяланчалістка ў Нацыянальным Сімфанічным аркестры Літвы. Мае двух сыноў.
Зноскі
- ↑ Andrius Kubilius // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrius Kubilius // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Members of the European Parliament, Членове на Европейския парламент, Diputados al Parlamento Europeo, Poslanci Evropského parlamentu, Medlemmer af Europa-Parlamentet, Mitglieder des Europäischen Parlaments, Euroopa Parlamendi liikmed, Βουλευτές του Ευρωπαϊκού Κοινοβουλίου, Députés au Parlement européen, Feisirí Pharlaimint na hEorpa, Zastupnici u Europskom parlamentu, Deputati al Parlamento europeo, Eiropas Parlamenta deputāti, Europos Parlamento nariai, Az Európai Parlament képviselői, Il-Membri tal-Parlament Ewropew, Leden van het Europees Parlement, Posłowie do Parlamentu Europejskiego, Deputados ao Parlamento Europeu, Deputații în Parlamentul European, Poslanci Európskeho parlamentu, Poslanci Evropskega parlamenta, Euroopan parlamentin jäsenet, Europaparlamentets ledamöter
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрус Кубілюс
