Рам Баран Ядаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рам Баран Ядаў
रामवरण यादव
Рам Баран Ядаў
сцяг
Прэзідэнт Непала
з 23 ліпеня 2008
Папярэднік: пасада заснавана (Г.П. Каірала)
 
Партыя: Непальскі кангрэс
Адукацыя:
Прафесія: Урач
Дзейнасць: палітык, прэзідэнт
Веравызнанне: Індуізм
Нараджэнне: 4 лютага 1948(1948-02-04) (71 год)
Дхануса

Рам Баран Ядаў (нар. 4 лютага 1948, Дхануса, Непал) - генеральны сакратар партыі Непальскі кангрэс, першы прэзідэнт Непала, абраны Устаноўчым сходам рэспублікі 21 ліпеня 2008 года. Абранне прэзідэнта стала магчымым пасля таго, як 28 мая 2008 у Непале была абвешчаная рэспубліка.

19 ліпеня Ядаву не хапіла для абрання чатырох галасоў. Двума днямі пазней у яго падтрымку прагаласавалі 308 з 590 удзельнікаў сходу. Па колькасці аддадзеных за яго галасоў Ядаў абышоў рэспубліканскага кандыдата - падтрыманага мааістамі Рамраджу Прасад Сінгха.

Ядаў скончыў медыцынскі каледж ў Калькуце (Індыя), двойчы (1991 і 1999) займаў пасаду міністра аховы здароўя Непала.