Бідх’я Дэві Бхандары
Бідх’я Дэві Бхандары | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
непальск.: विद्यादेवी भण्डारी | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рам Баран Ядаў | ||||||
Пераемнік | Рам Чандра Паудэл | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ram Bahadur Thapa[d] | ||||||
Пераемнік | Bijaya Kumar Gachchhadar[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 чэрвеня 1961[1] (63 гады) |
||||||
Муж | Мадан Бхандары[d] | ||||||
Веравызнанне | індуізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр | ||||||
Сайт | presidentofnepal.gov.np | ||||||
![]() |
Бідх’я Дэві Бхандары (непальск.: विद्यादेवी भण्डारी; нар. 19 чэрвеня 1961, Манэ Бханджыянг, Бхаджпур, Непал) — непальскі дзяржаўны дзеяч, член Камуністычнай партыі Непала, міністр па пытаннях навакольнага асяроддзя і народанасельніцтва Непала з 25 сакавіка па 5 кастрычніка 1997 года, міністр абароны Непала з 25 мая 2009 года па 6 лютага 2011 года, прэзідэнт Непала з 29 кастрычніка 2015 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Бідх’я Дэві нарадзілася 19 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Амботэ Манэ Бханджыянг ў Бхаджпуры ў Непале[2]. Яна была родам з фермерскай сям’і брахманаў Мітхілы і Рам Бахадура Панда. Бацька працаваў дырэктарам сярэдняй школы, дзед Цілак Бахадур Панда быў сацыяльным работнікам і старшынём сельскай грамады ў Панчаяцкі перыяд[2]. У сям’і ў Бхандары былі сястра і тры браты, адзін з якіх — Г’янендра Бахадур Каркі — стаў бачным членам Непальскага кангрэса.
Адукацыя і пачатак палітычнай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]У той час як дзяўчаты яе пакалення не мелі магчымасці вучыцца, Бідх’я Дэві па патрабаванні дзеда паступіла ў пачатковую школу Бехерэшвара, а затым у сярэднюю прафесійную школу Бібх’ёдаі, якую скончыла з атэстатам у 1979 годзе. Падчас вучобы ў сёмым класе школе яна даведалася пра палітыку з размоў дзеда і дзядзькі Ханендры Пандэя, актывіста Саюза студэнтаў Непала і Усенепальскага Нацыянальнага свабоднага студэнцкага саюза(ВНССС), якія абмяркоўвалі камуністычнае паўстанне супраць памешчыкаў і ўсіх відаў няроўнасці ў раёне Джхапа пад уплывам барацьбы наксалітаў у Усходняй Індыі і культурнай рэвалюцыі ў Кітаі[3]. Пасля гэтага Бідх’я Дэві пачала палітычную дзейнасць у левым асяроддзі[4][5], і ў восьмым класе ўступіла ў Каардынацыйны камітэт, утвораны пасля джхапальскага паўстання, стаўшы раздаваць лістоўкі, накіраваныя супраць памешчыкаў, хоць яе дзед лічыўся феадалам, але быў больш радыкальны за яе ў палітычным дачыненні[3].
У 1978 годзе Бхандары паступіла ў «Бхаджпур Кампус» на курс гуманітарных навук і ў той жа год у Катманду пачаліся паўстанні студэнтаў, якія распаўсюдзіліся па ўсёй краіне. Пасля гэтага, яна была паслана ў сталіцу, дзе стала членам УНССС, здзейсніла шэраг паездак у аддаленыя вёскі для сустрэчы з мясцовымі актывістамі, а потым абраная на пасаду старшыні яго камітэта ва Усходнім рэгіёне, якую займала з 1979 па 1987 год. У 1978 Годзе ўступіла ў бхаджпурскае аддзяленне Саюза моладзі Камуністычнай партыі Непала (марксісцка-ленінскай) (КПН (МЛ)), пераемніцы Каардынацыйнага камітэта. Скончыўшы са ступенню бакалаўра «Махендра Моранг Кампус» у Біратнагары, афіляваны з Трыбхуванскім універсітэтам у Катманду, яна была абрана скарбнікам ВНССС, а таксама стала ўдзельнічаць у дзейнасці гарадскога камітэта КПН (МЛ) і Усенепальскай жаночай асацыяцыі. У 1980 годзе годзе ўступіла ў члены КПН (МЛ)[5]. Не сутыкнуўшыся з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу з-за свайго высокага паходжання[3], Бхандары стала актыўным змагаром за правы меншасцяў і жанчын ва ўмовах наяўнасці ў Непале традыцыйнага грамадства, калі жанчыны ў асноўным занятыя працай дома або на фермах.
Пасля ўсяго толькі двух сустрэч у 1979 і 1980 гадах, Бідх’я Дэві закахалася ў харызматычнага палітыка з іншай касты Мадана Кумара Бхандары, і ў 1982 годзе выйшла за яго замуж[3][4][6]. Узяўшы прозвішча мужа, яна стала добрай жонкай, ахвяраваўшы партыйнай працай дзеля сям’і[3][7], і нарадзіўшы дваіх дачок: Нішакусук (нар. 29 чэрвеня 1982) і Ушакіран (нар. 16 жніўня 1986)[8]. Пасля крушэння панчаяцкай сістэмы і аднаўлення шматпартыйнай дэмакратыі ў 1990 годзе, КПН (МЛ) і КПН (М) аб’ядналіся ў Камуністычную партыю (аб’яднаную марксісцка-ленінскую) (КПН (АМЛ)), старшынёй якой быў абраны Мадан Бхандары, які высунуў асноватворны партыйны прынцып «народнай шматпартыйнай дэмакратыі»[3][4][7]. Тады ж Бідх’я Дэві ўступіла ў КПН (АМЛ)[9]. Яна заўдавела ў 1993 годзе, калі Мадан загінуў у загадкавай аўтакатастрофе ў Дасдхунге (раён Чытван), якая магла быць інсцэніраваным забойствам[3][4][10][11], не дажыўшы да падзення манархіі ў Непале[6].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе, пасля смерці мужа і вызвалення месца ў парламенце ад выбарчай акругі Катманду-1, Бхандары скарысталася яго палітычным капіталам і ўпершыню перамагла на выбарах, набраўшы больш галасоў чым былы прэм’ер-міністр і прэзідэнт Непальскага кангрэса Крышна Прасад Бхатараі, аднак прабыла членам ніжняй палаты толькі год[5][7][8][9][12]. З 1993 года яна была старшынёй жаночага крыла Усеагульнай Федэрацыі непальскіх прафсаюзаў[5], а ў 1998 годзе на 6-м з’ездзе КПН (АМЛ) стала членам яе Цэнтральнага Камітэта[4]. Прабыўшы прэзідэнтам аддзяленняў у Біратнагары, раёне Моранг і зоне Касі у тым жа годзе была абраная прэзідэнтам Усенепальскай жаночай асацыяцыі[3]. У 1999 годзе яна была зноў абраная ў парламент ад акругі Катманду-2, перамогшы былога спікера Палаты прадстаўнікоў і лідара непальскага кангрэса Даманата Дхунгану[4][5][7].
З 25 сакавіка па 5 кастрычніка 1997 займала пасаду міністра па пытаннях навакольнага асяроддзя і народанасельніцтва і была адзінай жанчынай у кааліцыёным ўрадзе Лакендры Бахадура Чанда, які пратрымаўся сем месяцаў[3][4][9][13].
У 2003 годзе пераабраная у члены ЦК КПН (АМЛ)[9]. У 2006 годзе прыняла ўдзел у мностве дэманстрацый супраць праўлення кароль Г’янендры, якія прывялі да канца яго аўтарытарнага праўлення, скасавання 240-гадовай манархіі і аднаўлення канстытуцыйнай дэмакратыі[10][14]. У тым жа годзе яна стала членам часовага парламента[4]. У той жа год пры падтрымцы некалькіх жанчын-дэпутатаў быў прыняты пададзены Бхандары законапраект, згодна з якім, жанчыны ўпершыню ў гісторыі Непала атрымалі квоту ў памеры 33 % месцаў у парламенце, права на спадчыну маёмасці сваіх бацькоў і права атрымання ў спадчыну дзіцем Грамадзянства маці[3][7]. У 2008 годзе Непал стаў Рэспублікай, прэзідэнтам якой быў абраны Рам Баран Ядаў[6], у той час як Бхандары прайграла выбары на месца ва Устаноўчы сход ад акругі Катманду-4, саступіўшы кандыдату непальскага кангрэса Супрабхе Гімірэ[4][5]. У 2009 годзе на 8-м з’ездзе КПН (АМЛ) яна была абраная адным з трох віцэ-старшыняў партыі[4][9].
З 25 мая 2009 года па 6 лютага 2011 Годзе займала пасаду міністра абароны ва ўрадзе Мадхава Кумара Непала[4][5]. У гэты перыяд яна ўступіла ў канфлікт з прэм’ер-міністрам ад уласнай партыі, выступіўшы супраць уключэння 6,500 камбатантаў-мааістаў у склад узброеных сіл Непала[15][16]. Пасля гэтага, выступала супраць урада Аб’яднанай Камуністычнай партыі (мааісцкай) (АКПН (М)) прэм’ер-міністра Бабурама Бхатараі[17], а таксама спробаў падзяліць людзей па этнічным і геаграфічным лініях ў імя федэралізму[18].
У 2013 годзе выбралася ва Устаноўчы сход па сістэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва[4][5]. У 2014 годзе на 9-м з’ездзе КПН (АМЛ) была пераабраная яе віцэ-старшынёй, а старшынёй стаў яе блізкі паплечнік Кхадга Прасад Шарма Олі[4][5].
Пасада прэзідэнта Непала
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сямігадовай працы і прыняцця новай канстытуцыі 20 верасня 2015 года, якая зрабіла Непал свецкай рэспублікай і ў якой дзякуючы намаганням Бхандары былі замацаваны палажэнні пра забеспячэнне правоў жанчын, а таксама аб тым, што адну трэць месцаў у парламенце, а таксама пасады прэзідэнта або віцэ-прэзідэнта павінны займаць жанчыны, былі прызначаныя новыя выбары[10][11][19]. 11 кастрычніка Кхадга Прасад Шарма Олі быў абраны на пасаду Прэм’ер-міністра Непала і сфармаваў кааліцыйны ўрад[20][21], а 16 кастрычніка на пасаду старшыні парламента Непала была абраная Ансары Гхарці Магар, якая стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[22][23].
26 кастрычніка на сустрэчы Пастаяннага камітэта КПН (АМЛ) у Балуватары, Бхандары была вылучана ў кандыдаты ў прэзідэнты Непала пры падтрымцы 14 іншых парламенцкіх партый, уключаючы партнёраў па кааліцыі АКПН (М) і нацыянальную дэмакратычную партыю[8][24][25][26]. У 5 гадзін раніцы 29 кастрычніка старшыня парламента Ансары Гхарці Магар абвясціла пра абранне Бхандары на пасаду Прэзідэнта Непала шляхам тайнага галасавання, якое прайшло з 11 гадзін раніцы 28 кастрычніка да 2 гадзін ночы 29 кастрычніка. На пасяджэнні з 597 заканадаўцаў 601-мясцовага парламента прысутнічала 549 дэпутатаў, 48 адсутнічалі, а 8 бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі. За Бхандары прагаласавала 327 дэпутатаў, што на 28 пунктаў больш за парог абрання велічынёй у 299 галасоў, у выніку чаго яна перамагла Кул Бахадур Гурунга з непальскага кангрэса 214 галасамі[5][12][24][25][27][28][29].
Пасля гэтага, ля аддзялення партыі ў вёсцы Манэ Бханджыянг сабраліся мясцовыя жыхары з запаленымі свечкамі для таго, каб адсвяткаваць абранне Бхандары[2], а сама яна ў той жа час добраахвотна падала ў адстаўку з пасады члена парламента і з пасады віцэ-старшыні Партыі, падзякаваўшы ўсім за падтрымку і адзначыўшы, што «я была абраная першым прэзідэнтам-жанчынай як у інклюзіўным, так і ў прапарцыйным прынцыпах, і мы рэалізавалі канстытуцыю»[28][30][31]. З абраннем яе павіншавалі Пасол Індыі Ранджыт Рай[32] і пасол Кітая Ву Чунтай[33], а таксама прэс-сакратар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Нэд Прайс[34]. Віншаванні прыйшлі ад Прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы[35], старшыні КНР Сі Цзіньпіна[36], прэзідэнта Мальдываў Абдулы Яміна[37], Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі[38]. Прэм’ер-міністр Кхадга Прасад Шарма Олі сказаў, што абранне Бхандары стала доказам важнасці ролі жанчын у палітыцы, старшыня АКПН (М) Пушпа Камал Дахал як сябра ўрадавай кааліцыі адзначыў важнасць моманту ў рамках павагі канстытуцыяй правоў усіх суполінасцей, а прэзідэнт непальскага кангрэса Сушыл Каірала назваў выбары праявай дэмакратычнага працэсу[12].
29 кастрычніка Бхіндары была прыведзена да прэзідэнцкай прысягі Вярхоўным суддзёй Каляном Шрэстхай ў рэзідэнцыі «Пашыта Нівас» у Катманду[39][40]. Пасля гэтага ў суправаджэнні ганаровай варты і пры ўдзеле прэм’ер-міністра Кхадгі Прасада Шармы Олі, віцэ-прэзідэнт Пармананда Джа і спікера парламента Ансары Гхарці адбылася цырымонія перадачы паўнамоцтваў і развітання з адыходзячым прэзідэнтам Рам Баран Ядава, якая скончылася 21-зарадным гарматным салютам Арміі Непала[41][42]. Такім чынам, ва ўзросце 54 гадоў Бхандары стала другім прэзідэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым, а таксама першай жанчынай, якая заняла гэтыя пасады[10][11][27], пры тым, што прэзідэнт з’яўляецца цырыманіяльнай пасадай, а прэм’ер-міністр — лідарам нацыі[43]. 31 кастрычніка 2015 года другім віцэ-прэзідэнтам быў абраны Нанда Кішор Пун[44].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Мае свой дом у Нью-Банешворы ў Катманду[41].
Зноскі
- ↑ Bidya Devi Bhandari // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Bhojpur locals celebrate election of their daughter to post of President . The Himalayan Times (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Bidhya Bhandari. Profile . Women of Nepal. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м Who is Bidya Devi Bhandari? . The Himalayan Times (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Bidya Devi Bhandari elected first woman President of Nepal . The Kathmandu Post (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Bidhya Devi Bhandari: Meet Nepal's first woman president . International Business Times (29 кастрычніка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д The first woman President . Nepali Times (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в First female president of Nepal . One Click Nepal (26 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г д Cablegate: Nepal's Cabinet Ministers - Biographic Information . Scoop (28 июля 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г Nepal gets first woman President . The Hindu (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2020. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Bidhya Devi Bhandari elected Nepal's first female president . BBC News (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Bhandari first woman president of Nepal . The Himalayan Times (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Cabinet Expansion . The Rising Nepal (25 марта 1997). Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ Bidhya Devi Bhandari: Communist activist elected Nepal’s first female President . The Independent (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ Enemies within . Nepali Times (22 января 2010). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Oli’s rank upgrade boon for party: Bhandari . The Kathmandu Post (31 декабря 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ NC, UML in opposition is a bad sign: Bhandari . The Kathmandu Post (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Govt will fall in 2-3 weeks: Bhandari . The Kathmandu Post (26 августа 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Nepalese parliament elects first female president . The Guardian (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ KP Sharma Oli is Nepal’s new Prime Minister . The Himalayan Times (11 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2016. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ CPN-UML chairman elected as 38th prime minister of Nepal . Синьхуа (11 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Onsari Gharti Magar elected first woman Speaker . The Kathmandu Post (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2015. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ Onsari first woman Speaker in Nepal’s history . The Himalayan Times (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2015. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Nepal gets first female head of state(недаступная спасылка). Setopati (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bidhya Bhandari becomes the 1st female President of Nepal(недаступная спасылка). The State Daily (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Who is Bidya Devi Bhandari? What are the 10 things you need to know about her? . India Today (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2017. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bidya Devi Bhandari elected first female President of Nepal . The Himalayan Times (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bhandari is Nepal’s 1st female president . The Jakarta Post (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ Президентом Непала стала коммунистка . КПРФ (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2015. Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ President Bhandari quits all responsibilities of UML, Parliament . The Himalayan Times (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Newly elected Prez Bhandari releases herself of party duties . The Kathmandu Post (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Indian envoy Rae congratulates Nepal’s new Prez Bidya Devi Bhandari . The Himalayan Times (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2019. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ China greets Bhandari . The Himalayan Times (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Statement by NSC Spokesperson Ned Price on the Election of A New Government in Nepal . Белый дом (28 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2015. Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ President of India congratulates Ms. Bidhya Devi Bhandari on her election as President of Nepal . Президент Индии (29 кастрычніка 2015). Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ Xi Jinping Sends Message Congratulating Bidhya Devi Bhandari on Assuming Office as New President of Nepal . Министерство иностранных дел Китайской Народной Республики (2 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2016. Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ President Yameen congratulates President-elect of Nepal(недаступная спасылка). Президент Мальдив (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2015. Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ Александр Лукашенко поздравил Бидхью Деви Бхандари с избранием на должность Президента Непала . Президент Белоруссии (2 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2018. Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ Bhandari sworn in as first woman president . The Kathmandu Post (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Nepal's first female president sworn in . Синьхуа (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ а б President Bhandari to shift to Sheetal Niwas today . The Himalayan Times (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2015. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ New President Bhandari takes oath of office and secrecy(недаступная спасылка). DC Nepal (29 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2016. Праверана 29 кастрычніка 2015.
- ↑ Bidhya Devi Bhandari elected Nepal's first female president . Special Broadcasting Service (30 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 кастрычніка 2015.
- ↑ Nanda Bahadur Pun elected Vice-President of Nepal . The Himalayan Times. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 1 лістапада 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прэзідэнт Непала(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2011. (непальск.)
- Бідх’я Дэві Бхандары(недаступная спасылка). Women of Nepal. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 16 студзеня 2023. (англ.)
- Бідх’я Дэві Бхандары . Wikileaks. (англ.)