Рам Нараян
| Рам Нараян | |
|---|---|
| хіндзі: राम नारायण | |
| | |
| Род дзейнасці | музыкант, кампазітар |
| Дата нараджэння | 25 снежня 1927[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 лістапада 2024[2] (96 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | індуізм |
| Дзеці | Brij Narayan[d] і Aruna Narayan[d] |
| Узнагароды і прэміі | |
Рам Нараян (хіндзі: राम नारायण — Rām Nārāyaṇ; 25 снежня 1927[1], Удайпур, Брытанская Індыя — 9 лістапада 2024[2], Bandra[d], Махараштра) — індыйскі музыкант, які граў на індыйскім народным інструменце сарангі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нараян навучыўся граць на сарангі ў дзяцінстве. У 1944 годзе пачаў акампаніраваць спевакам на Усеіндыйскім радыё, аднак хутка пачаў спрабаваць стаць самастойным музыкантам. У 1956 годзе пачаў сольную кар’еру, у 1960-я гады пачаў паспяхова выступаць з канцэртамі за межамі Індыі і стаў вядомым музыкантам дзякуючы папулярнасці індыйскай культуры на Захадзе.
У творчасці Нараяна пераважалі традыцыйныя для індыйскай музыкі матывы. За свой унёсак у папулярызацыю сарангі і індыйскай музыкі Нараян атрымаў ганаровы тытул «Пандыт» — вучоны брахман, а таксама другую вышэйшую ўзнагароду Індыі, Падма Вібхушан.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рам Нараян
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рам Нараян- Афіцыйны сайт Рама Нараяна Архівавана 23 жніўня 2009. (англ.)
Зноскі
- 1 2 Ram Narayan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Legendary sarangi player Pandit Ram Narayan dies at 96 — 2024. Праверана 9 лістапада 2024.