Біялагічная класіфікацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біялагічная класіфікацыя — навуковая дысцыпліна, у задачы якой уваходзіць распрацоўка прынцыпаў класіфікацыі жывых арганізмаў і практычнае прыкладанне гэтых прынцыпаў да пабудовы сістэмы. Пад класіфікацыяй тут разумеецца апісанне і разьмяшчэнне ў сістэме ўсіх існых і вымерлых арганізмаў.

Асноўныя мэты класіфікацыі:

  • найменне (у тым ліку і апісанне) таксонаў,
  • дыягностыка (вызначэнне, знаходжанне месца ў сістэме),
  • экстрапаляцыя, гэта азначае прадказанне прыкметаў аб'екта, якое засноўваецца на тым, што ён адносіцца да таго ці іншага таксона.

Сучасныя класіфікацыі жывых арганізмаў пабудаваны па іерархічным прынцыпе. Розныя ўзроўні іерархіі (рангі) маюць уласныя назвы (ад вышэйшых да ніжэйшых): царства, тып, клас, атрад, сямейства, род і, уласна, від.

Прынята, што любы пэўны арганізм павінен паслядоўна належыць да ўсіх сямі катэгорыяў. У складаных сістэмах часта вылучаюць дадатковыя катэгорыі, напрыклад, выкарыстоўваючы для гэтага прыстаўкі над- і пад- (надклас, падтып і іншыя). Кожны таксон павінен мець вызначаны ранг, гэта значыць адносіцца да якой-небудзь таксанамічнай катэгорыі.

Такі прынцып пабудовы сістэмы атрымаў назву Лінееўскай герархіі, у гонар шведскага натураліста Карла Лінея, працы якога былі пакладзены ў аснову традыцыі сучаснай навуковай класіфікацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]