Раніна (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Раніна — археалагічныя помнікі каля вёскі Раніна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Вымнянка, ва ўрочышчы Жаўнерава, на гары (вышыня 20 м), якая абкружана балотам. Пляцоўка амаль круглая памерам 46×40 м. На схілах гары 2 валы і 2 равы. Знойдзены ляпны посуд. Помнік датуецца VI—VIII стст. н. э., адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.

Курганны могільнік[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1,8 км на ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Вымнянка, на краі поля. Складаецца з 3 курганоў вышынёй 1,5—2 м, дыяметрам 10—12 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]