Банцараўшчына (гарадзішча)
Выгляд
Неправераная
| Славутасць | |
| Банцараўшчына | |
|---|---|
| | |
| 53°57′58″ пн. ш. 27°26′42″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь |
Банцараўшчына (руск.: Ба́нцеровщина) — гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку ў Беларусі, на левым беразе ракі Свіслач каля былой вёскі Банцараўшчына Мінскага раёна.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Пляцоўка авальная (55 х 35 м), з поўначы і паўночнага захаду ўмацавана 2 валамі вышынёй каля 2 м і равамі. Культурны пласт 0,2—1,8 м; мае 2 гарызонты: ніжні (III ст. да н.э. — IV ст. н.э.) адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі, верхні — VI—VII стст. — ад яго атрымала назву банцараўская культура. Выяўлены рэшткі драўляных наземных пабудоў з разваламі печаў-каменак, вырабы з жалеза (сярпы, наканечнікі коп’яў, нажы, брытвы), бронзы (пярсцёнкі, фібула, лунніца, бранзалет і інш.), гліны (посуд, тыглі, льячка, прасліцы), шкляная пацерка і інш.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ба́нцараўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 283. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку Архівавана 7 жніўня 2025.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Банцараўшчына (гарадзішча)
