Раскол хрысціянскай царквы 1054 года
Хрысціянства |
---|
![]() |
Біблія |
Тройца |
Гісторыя хрысціянства |
Хрысціянскае багаслоўе |
Галіны хрысціянства |
Раскол хрысціянскай царквы 1054 года або Вялікая схізма — гэта распад да таго часу адзінай хрысціянскай царквы на дзве часткі. Адбылася, як лічыцца, у 1054 г, калі папскія легаты адлучылі ад царквы канстанцінопальскага патрыярха, а патрыярх — легатаў. Але фактычна канчаткова Царква падзялілася ў 1204 г. пасля варварскага захопу Канстанцінопаля крыжакамі.
Галоўныя разыходжанні[правіць | правіць зыходнік]
Галоўнымі разыходжаннямі паміж цэрквамі былі змаганне за зверхнасць паміж патрыярхам і папам і некаторыя рознасці ў догмах, найперш, у т. зв «філіекве» (filioque). Захад сцвярджаў, што Святы Дух ідзе таксама і ад сына, а Усход адмаўляў гэта.
Пераадоленне Схізмы[правіць | правіць зыходнік]
У наш час паміж Рымам і Праваслаўем ідзе праца па пераадоленні Схізмы. Апроч гэтага, былі спробы і раней.